wd wp Пошук:

Мікалай Восіпавіч Паўлоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Паўлоўскі.

Мікалай Восіпавіч Паўло́ўскі[1] (27 кастрычніка 1903 — 25 кастрычніка 1960[1] ці 21 кастрычніка 1960[2]) — савецкі военачальнік, генерал-палкоўнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Гродна. Пасля смерці бацькі жыў разам з маці і сястрой, потым у сваёй цёці ў вёсцы Гліняны. У 1915 годзе разам з імі быў эвакуіраваны ў Курск, дзе ў 1919 годзе скончыў рэальнае вучылішча. Вучыўся на курсах інструктараў ваеннадапрызыўнай падрыхтоўкі. Курсы скончыў у 1920 одзе, атрымаў званне краснага камандзіра і быў прызначаны ўзводным інструктарам у Курскай тэрытарыяльнай палкавой акрузе. З мая 1922 года па люты 1923 года займаў пасаду камандзіра ўзвода Ташкенцкай школы ваенных капельмайстраў, якая знаходзілася ў Курску, потым у Ленінградзе. Пасля расфарміравання школы перавёўся ў Курск і служыў у губернскім ваенкамаце, тэрытарыяльнай акрузе. У 1926—1927 гадах вучыўся на гадзічных паўторных курсах камсаставу РСЧА ў Маскве. У 1924—1932 гадах служыў у 165-м стралковым палку 55-й стралковай дывізіі імя Варашылава на пасадах камандзіра кулямётнай роты, начальніка палявой школы. У 1929 годзе скончыў кулямётнае аддзяленне курсаў «Выстрал». З кастрычніка 1932 года — кіраўнік тактыкі ў Калінінскім ваенна-хімічным вучылішчы, з сакавіка 1935 года — камандзір батальёна курсантаў у гэтым вучылішчы. З сакавіка 1938 года — камандзір батальёна курсантаў Казанскага пяхотнага вучылішча імя ЦВК Татарскай АССР.

25 ліпеня 1938 года М. В. Паўлоўскі быў арыштаваны па абвінавачванні ва ўдзеле ў ваеннай змове і ў шпіянажы. Больш за год знаходзіўся пад следствам. Вызвалены за адсутнасцю віны і рэабілітаваны 7 верасня 1939 года. З верасня 1939 года займаў пасаду выкладчыка тактыкі на курсах камсаставу РСЧА ў горадзе Баку. З лютага 1940 года — камандзір батальёна курсантаў курсаў удасканалення камсаставу запасу ў Кутаісі. З мая 1940 года служыў у Стралкова-мінамётным вучылішчы ў Тэлаві на пасадзе выкладчыка па вучэбна-страявой частцы, са жніўня 1940 года — намеснік начальніка вучылішча.

Вялікая Айчынная вайна

У чэрвені 1941 года маёр Паўлоўскі накіраваны ў горад Ленінакан і прызначаны начальнікам штаба 55-га ўмацаванага раёна. Потым у Растов-на-Доне займаўся выбарам месцаў для будаўніцтва абарончых рубяжоў. З чэрвеня 1942 года — начальнік штаба 70-га ўмацаванага раёна Паўночна-Каўказскай ваеннай акругі. У жніўні 1942 года падпалкоўнік Паўлоўскі камандзіраваны ў Новарасійск для фарміравання з маракоў Чарнаморскага флоту, Азоўскай і Каспійскай флатылій 255-й брыгады марской пяхоты, першым начальнікам штаба якой ён і стаў. Удзельнік баявых дзеянняў на Закаўказскім, 1-м Украінскім, 2-м Украінскім, Забайкальскім франтах. Займаў пасады начальніка штаба ўмацаванага раёна, брыгады марской пяхоты, арміі, начальніка аператыўнага аддзела і ўпраўлення фронту. Удзельнік абароны Кубані, бітвы за Каўказ, Новарасійска-Таманскай, Жытомірска-Бярдзічаўскай, Львоўска-Сандамірскай, Яска-Кішынёўскай, Дэбрэцэнскай, Будапешцкай, Венскай, Пражскай, Хінгана-Мукдэнскай наступальных аперацый.

Вайну скончыў у званні генерал-лейтэнанта.

Пасля вайны

Пасля вайны М. В. Паўлоўскі працягваў службу ў Савецкай Арміі. У 1948 годзе скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба імя К. Я. Варашылава і застаўся выкладаць у ёй[3]. У 1952—1959 года — начальнік галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР, адначасова ў 1955—1959 гадах — адказны сакратар Ваеннага савета пры Савеце абароны СССР. З верасня 1959 года — памочнік начальніка Генеральнага штаба па аператыўных пытаннях.

Раптоўна памёр у сваім працоўным кабінеце ў будынку Генеральнага штаба. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.

Узнагароды

Узнагароджаны шэрагам узнагарод. Сярод іх 2 ордэны Леніна, 4 ордэны Чырвонага Сцяга, ордэн Суворава II ступені, ордэны Кутузава I і II ступені, ордэн Багдана Хмяльніцкага I ступені, ордэн Айчыннай вайны I ступені, медаль «За абарону Каўказа», медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», медаль «За ўзяцце Будапешта», медаль «За ўзяцце Вены», медаль «За перамогу над Японіяй», мангольскія ордэн Чырвонага Сцяга і медаль «За перамогу над Японіяй», шэраг юбілейных медалёў.

Памяць

Імем М. В. Паўлоўскага названа вуліца ў горадзе Гродна і на доме, у якім ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка. 31 ліпеня 1969 года імя Мікалая Восіпавіча Паўлоўскага было ўнесена ў Кнігу Народнай славы горада Гродна. У музеі воінскай славы школы № 11 Гродна вядомаму земляку прысвечана экспазіцыя.

Зноскі

  1. 1 2 Беларусь, 1995
  2. Павловский Николай Осипович (руск.)  // Праект «Память народа»
  3. Книга славы г. Гродно (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (33):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Вены»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя военачальнікі
Катэгорыя·Памерлі 25 кастрычніка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Багдана Хмяльніцкага I ступені
Катэгорыя·Памерлі 21 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Будапешта»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Суворава II ступені
Катэгорыя·Выкладчыкі Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Японіяй»
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кутузава I ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-японскай вайны
Катэгорыя·Выпускнікі курсаў «Выстрал»
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лютага
Катэгорыя·Кавалеры мангольскага ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Генерал-палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Памерлі ў 1960 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 кастрычніка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве