wd wp Пошук:

Мікалай Арсенцьевіч Неўскі

Мікалай Арсенцевіч Неўскі (22 лютага 1922 года, Гомель, РСФСР — 27 кастрычніка 1989 года, Ленінград, СССР) — савецкі артылерыст, палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Дземянскай(руск.) бел., Невяльскай(руск.) бел., Люблін-Брэсцкай, Вісла-Одэрскай і Берлінскай аперацый Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1945), кандыдат ваенных навук, дацэнт.

Біяграфія

Дзяцінства і юнацтва

Нарадзіўся 22 лютага 1922 года ў Гомелі ў сям’і служачага[1]. Дзяцінства і юнацтва правёў у горадзе Гжацку. Скончыў 10 класаў сярэдняй школы[1].

У Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі з верасня 1940 года, быў прызваны Гжацкім райваенкаматам[2] (паводле іншых дадзеных — Гомельскім[2]), служыў чырвонаармейцем у 533-м зенітна-артылерыйскім палку Кіеўскай Асобай ваеннай акругі, 23 лютага 1941 года прыняў прысягу[1]. У красавіку 1941 года стаў курсантам 1-га Кіеўскага артылерыйскага вучылішча, эвакуяванага ў Сібір, у лістападзе скончыў яго[1].

Вялікая Айчынная вайна

На франтах Вялікай Айчыннай вайны з сакавіка 1942 года[1]. Служыў камандзірам узвода кіравання, потым батарэі, намеснікам і камандзірам артылерыйскага дывізіёна 940-га артылерыйскага палка 370-й стралковай дывізіі 11-й арміі. У гэтым падраздзяленні ён служыў да канца вайны[1].

Пасля наступлення зімой-вясной 1942 года войскаў Паўночна-Заходняга і Калінінскага франтоў нямецкія войскі былі адкінутыя далёка на захад, але ім удалося ўтрымаць выступ у раёне горада Дзямянска. Баі за ліквідацыю Дзямянскага выступу ішлі ўвесь 1942 год. Войскі 11-й арміі імкнуліся перахапіць камунікацыі ворага і абкружыць(руск.) бел. яго групоўку. У ходзе гэтых баёў батарэяй Неўскага было знішчана 4 фашысцкіх танка, 3 артбатарэі, 4 мінамётныя батарэі, вялікая колькасць жывой сілы праціўніка. У ліпені 1942 года Неўскаму было прысвоена званне старшага лейтэнанта, у верасні ён быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі[2].

У другой палове верасня 1942 года нямецкія войскі распачалі некалькі вельми моцных удараў з мэтай прарваць акружэнне. Батарэя пад камандаваннем Неўскага адбівала атакі праціўніка ў раёне вёсак Вераска, Ліпна, Рамушэва, але сілам праціўніка ўсё-ткі атрымалася прабіць «Рамушэўскій калідор». У выніку баёў Дземянская групоўка немцаў злучылася з асноўнымі сіламі 16-й арміі(руск.) бел.. 6 кастрычніка 1942 года Неўскі атрымаў раненне, лячыўся ў медсанбате[1].

Пасля вяртання ў дзеючую армію Неўскі ў якасці намесніка камандзіра артылерыйскага дывізіёна прымаў удзел у баях на берагах ракі Ловаць на старарускім напрамку. У лютым 1943 года яму было прысвоена званне капітана[1], у гэтым жа годзе ўступіў у ВКП(б)[1].

У студзені-лютым 1944 года ў рамках Нявельскай аперацыі(руск.) бел. дывізіён Неўскага удзельнічаў у баях па авалоданню станцыяй Маева і вызваленню іншых населеных пунктаў Пскоўскай вобласці[1].

У траўні 1944 года 370-ю стралковую дывізію зноў перадыслакавалі. На гэты раз яна ўвайшла ў склад 69-й арміі(руск.) бел. 1-га Беларускага фронту і заняла зыходныя пазіцыі перад наступленнем на тэрыторыю Валыні. У чэрвені 1944 года капітана Неўскага прызначылі камандзірам артылерыйскага дывізіёна[1].

17 ліпеня 1944 года пачалася Люблін-Брэсцкая аперацыя. У нёй дывізіён капітана Неўскага удзельнічаў у магутнай артылерыйскай падрыхтоўцы, якая папярэднічала наступу, і на сваім участку дакладным агнём знішчыў да 60 % агнявых кропак ворага, што значна палегчыла стралковым падраздзяленням прарыў варожай абароны. Да 20 ліпеня 1944 года войскі 69-й арміі выйшлі да ракі Заходні Буг і прыступілі да фарсіравання яе ў раёне Кладнеў — Ясеніца(руск.) бел. — Загурнік. Дывізіён капітана Неўскага сваім агнём забяспечыў пераправу праз раку ў раёне вёскі Кладнеў. Тут таксама артылерыстамі былі знішчаны шэраг мінамётных і кулямётных кропак, якія перашкаджалі пераправе. За ўмелае камандаванне дывізіёнам у ходзе гэтых баёў Неўскі быў узнагароджаны ордэнам Аляксандра Неўскага. Разам з падпалкоўнікам Мікалаем Лявонцьевічам Неўскім(руск.) бел., Мікалай Арсенцевіч стаў кавалерам ордэна свайго знакамітага цёзкі[1].

Летам 1944 года дывізіён пад камандаваннем Неўскага ажыццяўляў артылерыйскае забеспячэнне пры фарсіраванні ракі Вісла. Са жніўня 1944 года пры адбіванні адной з варожых контратак Неўскі быў паранены, але не пакінуў поле бою, працягнуўшы выконваць задачы, пастаўленыя камандаваннем[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 21 лютага 1945 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і паказаныя пры гэтым мужнасць і гераізм капітану Неўскаму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[1][3].

Вызначыўся Неўскі і ў ходзе Вісла-Одэрскай аперацыі. У ходзе аднаго з баёў у самы адказны момант бою капітан Неўскі асабіста ўзначаліў рэзервовую батарэю і накіраваў яе агонь на ўчастак абароны праціўніка каля вёскі Пшебораў, дзе да гэтага часу намеціліся самыя вялікія поспехі. У выніку ўсе 10 ліній абароны праціўніка былі прарваныя, але Неўскі атрымаў раненне ў руку. Не звяртаючы ўвагу на раненне, ён кіраваў дзеяннямі дывізіёна пры штурме горада Радам, пры фарсіраванні рэк Адтуль і Варта, вызваленні гарадоў Томашуў і Яроцін. Да канца студзеня 1945 года артылерыйскі дывізіён разам са стрелковыми падраздзяленнямі выйшаў да ракі Одэр на поўнач ад Франкфурта і сваімі дзеяннямі спрыялі захопу плацдарма на заходнім беразе ракі. За ўмелае камандаванне дывізіёнам у ходзе гэтай аперацыі Неўскі быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга[4], таксама яму было прысвоена воінскае званне «маёр»[1].

Удзельнік Берлінскай аперацыі. У баях пра прарыву нямецкай абароны на поўдзень ад горада Лебус арганізаваў цеснае ўзаемадзеянне артылерыі з пяхотай, дамогся забеспячэння выканання пастаўленай камандаваннем задачы, быў узнагароджаны ордэнам Суворава III ступені[5]. 26 красавіка дывізіён пад камандаваннем маёр Неўскага удзельнічаў у авалоданні горадам Тройенбрыцэн(руск.) бел., а затым, здзейсніўшы рывок, выйшаў да ракі Эльбы ў раёне горада Магдэбург, дзе 1 мая 1945 года артылерысты і пехацінцы сустрэліся з арміяй ЗША[1].

Пасля вайны

Пасля вайны Неўскі працягнуў службу ў Узброеных Сілах СССР. Год праслужыў у Германіі, у 1946 годзе паступіў у Ваенную акадэмію імя Ф. Э. Дзяржынскага(руск.) бел., якую скончыў у 1950 годзе. У гэтым жа годзе паступіў у ад’юнктуру акадэміі, а таксама стаў выкладчыкам тактыкі наземнай артылерыі ў ёй. У 1953 годзе паспяхова абараніў дысертацыю, атрымаўшы навуковую ступень кандыдата ваенных навук[1].

З 1971 года працаваў выкладчыкам 4-й кафедры Ваенна-артылерыйскай акадэміі імя М. І. Калініна[1].

У снежні 1982 года сышоў у адстаўку ў званні палкоўніка. Жыў у Маскве, затым пераехаў у Ленінград[1].

Памёр 27 кастрычніка 1989 года. Пахаваны на ленінградскім Серафімаўскіх могілках(руск.) бел.[1].

Узнагароды

Памяць

2 ліпеня 2014 года ў Гомелі ў Студэнцкім скверы па вуліцы Савецкай была ўрачыста адкрыта Алея Герояў і мемарыяльны комплекс. У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі вобласці і горада, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікі моладзевых і грамадскіх арганізацый[7].

На Алеі была ўстаноўлена 41 памятная стэла, на якіх увекавечаны імёны 38 Герояў Савецкага Саюза і 3 поўных кавалера ордэна Славы, лёс якіх была звязана з Гомелем. На адной з стэл таксама ўвекавечана імя Мікалая Неўскага[7][8].

Мемарыяльны комплекс у Студэнцкім скверы, Гомель Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 Мікалай Арсенцьевіч Неўскі на сайце «Героі краіны»
  2. 1 2 3 4 Наградной лист на орден Красной Звезды у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа» (архіўныя матэрыялы ).
  3. Указ Президиума Верховного Совета от 21.02.1945 «О присвоении звания Героя Советского Союза офицерскому, сержантскому и рядовому составу артиллерии Красной Армии» у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа» (архіўныя матэрыялы ).
  4. 1 2 Наградной лист на орден Красного Знамени у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа» (архіўныя матэрыялы ).
  5. 1 2 Наградной лист на орден Суворова III степени у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа» (архіўныя матэрыялы ).
  6. Наградной лист на орден Александра Невского у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа» (архіўныя матэрыялы ).
  7. 1 2 Гомель помнит(руск.) . Официальный сайт Министерства по чрезвычайным ситуациям Республики Беларусь (3 ліпеня 2014). Праверана 9 красавіка 2015.
  8. Чернявский Д. Аллея, уходящая в память(руск.)  // Гомельские ведомости : газета. — № 132 (2625; 18 лістамада 2014).

Літаратура

Спасылкі

Мікалай Арсенцьевіч Неўскі на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Суворава III ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Памерлі 27 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Варшавы»
Катэгорыя·Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў 1989 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі РВСП імя Пятра Вялікага
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Катэгорыя·Пахаваныя на Серафімаўскіх могілках
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
Катэгорыя·Кандыдаты ваеных навук
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Берліна»
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза