wd wp Пошук:

Мікалай Аляксеевіч Рыжанкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рыжанкоў. Мікалай Аляксеевіч Рыжанко́ў[1] (14 сакавіка 1932, в. Гладкава, Чавускі раён — 8 снежня 1994) — беларускі скульптар.

Біяграфія

Пасля школы паступіў у Леніградскае Вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В. Мухінай, якое скончыў у 1960 годзе.

творчасць

Удзельнік мастацкіх выставак з 1960 года. Член Беларускага саюза з 1966 года. Працаваў у манументальнай і станковай скульптуры. Асноўная тэма творчасці — гераічная гісторыя беларускага народа. Творы вызначаюцца свабоднай, але стрыманай мадэліроўкай формаў, разнастайнасцю вобразна-пластычных сродкаў. Сярод манументальных работ — помнікі ў гонар перамогі рускіх войскаў у 1812 годзе на рацэ Бярэзіна пад Барысавам, Герою Савецкага Саюза Л. М. Даватару ў вёсцы Хоціна Бешанковіцкага раёна, партызану М. Гойшыку ля вёскі Міхнавічы Івацэвіцкага раёна, манумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна), помнік М. Горкаму ў аднайменным парку ў Мінску, помнік-бюст Герою Савецкага Саюза і Герою Сацыялістычнай Працы К. П. Арлоўскаму (архітэктар Юрый Казакоў[1]) у вёсцы Мышкавічы Кіраўскага раёна. Аўтар станкавых кампазіцый «Вайна 1812 г.», «Партызаны», «Дзеці»; рэльефаў «Шлях героя», «Навекі разам», двойчы Героя Савецкага Саюза К. К. Ракасоўскага і інш.

Стварыў шэраг памятных медалёў.

Зноскі

  1. 1 2 Беларусь, 1995

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі ў 1994 годзе
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Скульптары Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чавускім раёне
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Катэгорыя·Скульптары СССР
Катэгорыя·Памерлі 8 снежня
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай мастацка-прамысловай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак