wd wp Пошук:

Станковае мастацтва

Станко́вае маста́цтва[1] — род выяўленчага мастацтва, творы жывапісу, скульптуры і графікі, якія маюць самастойны характар і не маюць прамога дэкаратыўнага або ўтылітарнага прызначэння, выкарыстання ў якасці састаўной і неад’емнай часткі якога-небудзь мастацкага ансамбля (у адрозненне, напрыклад, ад твораў манументальнага мастацтва або кніжнай ілюстрацыі). Тэрмін узнік у XIX — пачатку XX стагоддзя і паходзіць ад «станка», на якім ствараюцца творы (мальберт у жывапісе, скульптурны станок і інш.).

Творы станковага мастацтва разглядаюцца адасоблена ад наваколля. Іх значэнне не залежыць ад месца знаходжання, нягледзячы на тое, што ўмовы экспанавання і асвятлення могуць перашкаджаць або спрыяць поўнаму раскрыццю іх мастацкіх якасцей.

Шырокае развіццё станковае мастацтва атрымала ў эпоху Адраджэння і стала адной з умоў росквіту мастацкай культуры.

Гл. таксама

Зноскі

  1. БелЭн, 2002

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Віды выяўленчага мастацтва