wd wp Пошук:

Кірыл Пракопавіч Арлоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Арлоўскі. Кірыла Пракопавіч Арлоўскі (30 студзеня 1895, в. Мышкавічы, Бабруйскі павет, Магілёўская губерня — 13 студзеня 1968) — супрацоўнік органаў дзяржаўнай бяспекі СССР, супрацоўнік НКУС, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі. Герой Савецкага Саюза (1943). Герой Сацыялістычнай Працы (1958). Член ЦК КПБ (з 1949 года), кандыдат у члены ЦК КПСС (1956—1961). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 2 склікання, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 3-7 скліканняў.

Біяграфія

Нарадзіўся 30 студзеня 1895 года ў в. Мышкавічы Бабруйскага павета Магілёўскай губерні (цяпер — Кіраўскі раён Магілёўскай вобласці).

З 1915 года ў арміі. У Першую сусветную вайну на Заходнім фронце малодшы унтэр-афіцэр. У чэрвені 1918 года ў час акупацыі Беларусі германскімі войскамі па заданні Бабруйскага падпольнага раённага камітэта РКП(б) арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад.

Пасля заканчэння першых Маскоўскіх кулямётных курсаў у 1920 г. — камандзір атрада рудабельскіх партызан (псеўданім Ваня), якія дзейнічалі ў тыле польскіх інтэрвентаў; потым на падпольнай рабоце ў Коўне. У кастрычніку — снежні 1920 года ўдзельнічаў у баях супраць войск Булак-Балаховіча.

У 1922—1925 гг. — камандзір партызанскага атрада ў заходнебеларускім Палессі (псеўданім Аршынаў, Муха-Міхальскі). У 1930—1936 гг. у органах ДПУ-НКУС Беларусі. Удзельнік нацыянальна-вызваленчай вайны ў Іспаніі (1936—1939 гг.), саветнік партызанскага корпуса рэспубліканска арміі.

З 1939 г. — памочнік дырэктара Арэнбургскага (Чкалаўскі) сельгасінстытута. У 1940—1942 гг. аказваў дапамогу кітайскаму народу ў барацьбе супраць японскай агрэсіі. У чэрвені 1942 г. сфарміраваў і ўзначаліў разведвальна-дыверсійную групу НКДБ, якая 26.10.1942 г. была закінута на акупіраваную германскімі захопнікамі тэрыторыю Беларусі і вырасла ў партызанскі атрад «Сокалы».

У красавіку — маі 1943 г. на базе атрада пад агульным камандаваннем Арлоўскага створаны тры партызанскія атрады. 17.02.1943 г. група партызан на чале з Арлоўскім знішчыла з засады некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў фашысцкай адміністрацыі. З 1944 г. Арлоўскі старшыня калгаса «Рассвет» Кіраўскага раёна, які хутка вырас у буйную шматгаліновую гаспадарку.

Узнагароджаны 2-ма залатымі зоркамі Героя, 5-ю ордэнамі Леніна, 2-ма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

Памёр 13 студзеня 1968 года.

Памяць

Імя Арлоўскага прысвоена калгасу «Рассвет», Кіраўскай сярэдняй школе № 2, Магілёўскаму ПТВ механізацыі сельскай гаспадаркі ў в. Буйнічы; яго імем названы вуліцы ў Бабруйску, Ганцавічах, Кіраўску, Клецку, Ляхавічах, Магілёве; у Мышкавічах устаноўлены бюст Арлоўскаму.

Зноскі

  1. Орловский Кирилл Прокофьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (31):
Катэгорыя·Памерлі ў Кіраўскім раёне
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6 склікання
Катэгорыя·Супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мышкавічах (Кіраўскі раён)
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7 склікання
Катэгорыя·Дэлегаты XXIII з’езда КПСС
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4 склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3 склікання
Катэгорыя·Памерлі ў 1968 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 студзеня
Катэгорыя·Інваліды Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Старшыні калгасаў
Катэгорыя·Памерлі 13 студзеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кіраўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5 склікання
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР