wd wp Пошук:

Мікалай Васілевіч Гойшык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гойшык. Мікала́й Васі́левіч Го́йшык (Коля Гойшык) (27 студзеня 1927, в. Воля, Івацэвіцкі раён — 25 красавіка 1944) — юны герой, удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Брэсцкай і Пінскай абласцей у гады Вялікай Айчыннай вайны[1].

Біяграфія

З восені 1941 — партызанскі сувязны[1]. У лютым 1943 Мікалай разам з сям’ёй пайшоў у партызанскі атрад, стаў падрыўніком партызанскай брыгады імя Ф. Э. Дзяржынскага[1]. Удзельнічаў у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Пусціў пад адхон 7 варожых эшалонаў[1], 6 паравозаў, дзясяткі вагонаў з жывой сілай і тэхнікай праціўніка. 18 лютага 1944 года Коля з групай таварышаў здзейсніў дыверсію на чыгунцы Пінск-Лунінец, у выніку чаго быў знішчаны паравоз і 7 вагонаў з жывой сілай праціўніка, забіта і паранена 125 нямецкіх салдат і афіцэраў.

24 красавіка 1944, выконваючы баявое заданне, Мікалай падышоў да чыгункі Брэст-Масква і ўбачыў эшалон праціўніка, які ідзе на ўсход з танкамі. Цягнік набліжаўся. Магчымасці замініраваць чыгуначнае палатно не было, паколькі яно ўзмоцнена ахоўвалася[1]. Тады Коля кінуўся пад цягнік, падарваўшы на сабе сумку з дзесяццю кілаграмамі толу. У выніку выбуху быў знішчаны паравоз і 16 вагонаў з тэхнікай ворага, забіта каля двухсот гітлераўцаў[1]. Чыгунка была выведзена са строю на 17 гадзін.

З данясення партызанскага атрада: «М. Гойшык загінуў 25 красавіка 1944 пры выкананні баявога задання, падарваўшы фашысцкі эшалон».

Узнагароды

Гойшык М. В. узнагароджаны (пасмяротна) медалём «Партызану Айчыннай вайны 1-й ступені», ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Святога князя Аляксандра Неўскага 1-й ступені.

Памяць

У в. Міхнавічы Івацэвіцкага раёна ўзведзены помнік Мікалаю Гойшыку. Бюст героя ўстаноўлены ў Заводскім раёне Мінска.

Імем героя названы вуліца ў Івацэвічах, Яглевіцкая сярэдняя школа, піянерскія атрады па ўсёй Беларусі[1]. У Івацэвічах працуе Музей юнага героя-партызана Колі Гойшыка.

У літаратуры

Віктар Шымук напісаў нарыс «Коля Гойшык». Яму прысвечана паэма «Каля Броннай гары» таго ж аўтара[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Гойшик Николай Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 153. — 737 с.
  2. Каля Броннай гары Архівавана 4 сакавіка 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Івацэвіцкім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Памерлі ў Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Памерлі 25 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны