wd wp Пошук:

Мікалай Іванавіч Чаргінец

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чаргінец.

Мікала́й Іва́навіч Чаргіне́ц (руск.: Николай Иванович Чергинец; 17 кастрычніка 1937, Мінск) — савецкі і беларускі пісьменнік, піша на рускай мове. Функцыянер рэжыму Лукашэнкі. Кандыдат юрыдычных навук (1977), Заслужаны работнік МУС СССР (1977), генерал-лейтэнант унутранай службы (1993), старшыня прарэжымнага Саюза пісьменнікаў Беларусі (2005—2022).

Працуе ў дэтэктыўным жанры, увёў у рускамоўную літаратуру Беларусі так званы міліцэйскі дэтэктыў. Аўтар каля паўсотні кніг мастацкай прозы, большасць з іх — вострасюжэтныя дэтэктывы.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. У маладосці займаўся футболам. Выхаванец мінскай Футбольнай школы моладзі, у 1958 годзе далучыўся да новастворанай каманды «Лакаматыў» з Вінніцы і забіў першы гол гэтай каманды ў гісторыі. Пасля выступаў у Малдове, а ў 1960—1962 гадах у мінскіх клубах[1]. У 1963 годзе скончыў Вышэйшую школу трэнераў Беларускага дзяржаўнага інстытута фізічнай культуры.

Працаваў інструктарам фізічнай культуры на Мінскім прыборабудаўнічым заводзе. У 1964 годзе накіраваны на работу ў органы міліцыі — у крымінальны вышук. У 1967 годзе скончыў юрыдычны факультэт БДУ. З 1969 года — намеснік начальніка Першамайскага, з 1973 года — начальнік Ленінскага раённага аддзела ўнутраных спраў Мінска. З 1975 года — намеснік начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама, з 1981 года — начальнік Упраўлення крымінальнага вышуку Міністэрства ўнутраных спраў БССР. У 1984—1987 гадах служыў у Афганістане дарадцам пры штабе (Савецкая вайна ў Афганістане)[2]. З 1987 года — начальнік Беларускага ўпраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС БССР. Генерал-маёр міліцыі. Кандыдат юрыдычных навук. Член СП СССР (з 1978).

Акадэмік Акадэміі праблем бяспекі, абароны і правапарадку Расійскай Федэрацыі(руск.) бел. (акадэмія закрыта ў 2008 годзе за махлярства — выдавала ўяўныя дакументы і званні, якія назвай супадалі з вайсковымі званнямі[3][4]). Член Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, старшыня Пастаяннай камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па пытаннях знешняй палітыкі. Старшыня грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі», падтрымванага рэжымам Лукашэнкі (2005—2022)[5].

Творчасць

Дэбютаваў у друку як журналіст у 1963. Піша на рускай мове. Аўтар кніг прозы «Четвертый след» (1973), «Тревожная служба» (1975), «Следствие продолжается» (1977), «Финал Краба» (1979), «Служба — дни и ночи» (1981), «Приказ № 1» (1985; 2003, серыя «Уголовный розыск»), «Следствие продолжается. Финал Краба» (1986), раманаў «Вам — задание» (1982), «За секунду до выстрела» (1983), «Тайна Черных Гор» (1987), «Сыновья» (1989; 2000, серыя Уголовный розыск), Черный пес (2000, Уголовный розыск), За секунду до выстрела (2001, Уголовный розыск), Киллер (2001, Уголовный розыск), Кремлевский колодец (2001, Уголовный розыск), Русская красавица (2001, Уголовный розыск), Убить вождя (2001, Уголовный розыск), Илоты безумия (2002, Уголовный розыск), Побег (2002, Уголовный розыск), Смертник (2002, Уголовный розыск), Тайна Овального кабинета (2002), Смерть за смерть (2003, Уголовный розыск), Упреждающий удар (2002, Уголовный розыск), «Вам задание» (2004), Русское братство (2004, Уголовный розыск), Смертельный квадрат (2004, Уголовный розыск), Третья звезда (2005, Уголовный розыск), Выстрел в прошлое (2006, серыя Спецназ), «Логово змей» (2007). Аўтар аповесцяў «Свадьбы не будет», «Однажды в марте», «По божьей воле», «Следствие продолжается» (2000, Уголовный розыск), «Последний герой» (2003, Уголовный розыск)[5].

Па творах М. І. Чаргінца пастаўлены ваенна-прыгодніцкі фільм «Вам задание», 4-серыйны тэлевізійны фільм «Ветров», здымаецца 6-серыйны тэлевізійны фільм па яго раманах «Смерць за смерць» і «Побег».

Узнагароды

Узнагароджаны 8 ордэнамі СССР, Беларусі, Афганістана і Польшчы, у т.л. ордэнам Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, вышэйшым афганскім ордэнам Чырвоны Сцяг, савецкімі і афганскімі медалямі. Заслужаны работнік Міністэрства ўнутраных спраў СССР (1977). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева (1990) за раман «Сыновья», Літаратурнай прэміі імя В. Пікуля.

У 2022 годзе атрымаў ганаровае званне Народнага пісьменніка Беларусі[6].

Крытыка

Пры першай спробе прыняцця ў Саюз пісьменнікаў БССР Мікалай Чаргінец не быў прыняты, бо, як палічыла прыёмная камісія, яго творчасць «ніякага дачынення да літаратуры не мае»[2].

Як сцвярджае сам Мікалай Чаргінец на сваім сайце, ён унесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса за разнапланавыя дасягненні ў галіне навукі і культуры (1998)[7]. Аднак, пры афіцыйным запыце да прадстаўніцтва кампаніі пацвердзіць гэта, высветлілася, што Чаргінца ў базе няма і ніколі не было[8]. Няма яго імя і на афіцыйным сайце міжнароднай прэміі імя С. Міхалкова, хаця сам Чаргінец заяўляе, што з’яўляецца яе лаўрэатам[2]. Таксама паводле сцвярджэнняў самога Чаргінца, у 2008 годзе Амерыканскім бібліяграфічным інстытутам ён быў прызнаны «Чалавекам года» за выдатны ўклад у развіццё Рэспублікі Беларусь[7], на самай справе такога інстытута няма.

Пры кіраванні Чаргінца Саюзам пісьменнікаў Беларусі наклад калісьці папулярнага штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» зменшыўся амаль у дзесяць разоў. З ведама Чаргінца імёны шэрагу вядомых пісьменнікаў былі ўнесены ў так званыя «чорныя спісы» дзяржаўных выдавецтваў[2].

Сям’я

Жанаты, мае дваіх дзяцей: сын Ігар Чаргінец — генеральны дырэктар «Белавія», дачка Вольга Чаргінец — юрыст, палкоўнік памежных войскаў у адстаўцы [9].

Зноскі

  1. Профіль футбаліста на сайце footballfacts.ru
  2. 1 2 3 4 Скобла М.. Не глядзі, Чаргінец, у чужы гаманец (нявызн.) (недаступная спасылка). Народная Воля (16 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2020. Праверана 21 кастрычніка 2020.
  3. Кассационная коллегия Верховного Суда РФ 19 февраля 2009 г. рассмотрела кассационною жалобу АБОП на решение Верховного суда РФ от 10.17.08г.
  4. Виктор Шейман оказался “липовым” профессором(руск.) . udf.by (8 лютага 2013). Праверана 24 лютага 2019.
  5. 1 2 17 кастрычніка - 70 год з дня нараджэння (1937) М.І. Чаргінца, пісьменніка, журналіста, публіцыста, дзяржаўнага дзеяча Беларусі (нявызн.) (недаступная спасылка). Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2017. Праверана 2014/07-24.
  6. Ордэны, медалі, ганаровыя званні. Дзяржузнагарод удастоены 75 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці
  7. 1 2 Чергинец Николай Иванович(руск.) . Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2018. Праверана 24 лютага 2019.
  8. Николая Чергинца уличили во лжи(руск.) . БелСат (28 верасня 2015). Праверана 1 сакавіка 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (62):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Садружнасць»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ад удзячнага афганскага народа» (Афганістан)
Катэгорыя·Ігракі ФК СКА Мінск
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўмацаванне баявой садружнасці»
Катэгорыя·Ігракі ФК Зімбру Кішынёў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Ігракі ФК Ураджай Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Ніва Вінніца
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў вайсковай службе» 2 ступені
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Футбалісты СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 3 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 кастрычніка
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы культуры Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Кандыдаты юрыдычных навук
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Выпускнікі БДУФК
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты Купідон»
Катэгорыя·Генерал-лейтэнанты міліцыі (Беларусь)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
Катэгорыя·Рэкардсмены Кнігі рэкордаў Гінеса
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «80 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 2 ступені
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана» (Беларусь)
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Народныя пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга (Афганістан)
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «60 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі