wd wp Пошук:

Мікалай Іванавіч Грашчанкаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грашчанкаў.

Мікалай Іванавіч Грашчанкаў (26 сакавіка 1901, в. Забор’е, Хіславіцкая воласць, Мсціслаўскі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя[1] — 8 кастрычніка 1965) — беларускі і савецкі фізіёлаг і неўролаг, член–карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1939), акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1944), акадэмік АН БССР (1947), доктар медыцынскіх навук (1935), прафесар. Прэзідэнт Акадэміі навук БССР з лістапада 1947 па люты 1951[2].

Біяграфія

Дзяцінства і маладыя гады

Нарадзіўся ў рускай сялянскай сям’і. Са снежня 1912 года працаваў у памешчыка ў маёнтку Копцеўка Магілёўскай губерні.

У кастрычніку 1915 — маі 1917 года служыў у Імператарскай рускай арміі — радавым, затым унтэр-афіцэрам 204-га Ардагана-Міхайлаўскага палка(руск.) бел. Заходняга фронту.

C мая 1917 года сакратар валаснога выканкама с. Піраны Мсціслаўскага павета (Магілёўская губерня), са снежня 1917 года — участковы наглядчык 1-й раённай гарадской міліцыі (Магілёўская губерня). У маі-жніўні 1918 года загадваў аддзелам Магілёўскага губернскага прадкама ў Мсціславе. Са жніўня 1918 года — начальнік раённай міліцыі ў Мсціслаўскім павеце. У кастрычніку 1918 года ўступіў у РКП (б). З красавіка 1920 года — начальнік Упраўлення губернскай міліцыі ў Смаленску.

Адукацыя і прафесійная дзейнасць

У верасні 1921 года паступіў у Смаленскі ўніверсітэт. З чэрвеня 1922 года навучаўся на медыцынскім факультэце 1-га Маскоўскага ўніверсітэта(руск.) бел., скончыў яго ў 1926 годзе па спецыяльнасці «урач-неўрапатолаг».

З 1926 па 1929 год — ардынатар, асістэнт нервовай клінікі медыцынскага факультэта 1-га Маскоўскага медыцынскага інстытута, з 1930 года — дэкан медыцынскага факультэта.

З лютага 1931 па лістапад 1932 года — слухач Інстытута чырвонай прафесуры(руск.) бел.. З лістапада 1932 года — дырэктар Інстытута вышэйшай нервовай дзейнасці Камуністычнай акадэміі(руск.) бел..

З 1933 года — загадчык аддзела фізіялогіі органаў пачуццяў Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай медыцыны(руск.) бел. ў Маскве (УІЭМ). У 1935—1937 гадах знаходзіўся ў навуковай камандзіроўцы за мяжой і працаваў у лабараторыях Англіі і ЗША па даследванні органаў пачуццяў і фізіялогіі нервовай сістэмы.

З 1937 года зноў загадчык аддзела фізіялогіі органаў пачуццяў. З ліпеня 1937 прызначаны першым намеснікам наркама аховы здароўя СССР(руск.) бел., з ліпеня 1938 па верасень 1939 года выконваў абавязкі наркама аховы здароўя СССР[2].

З кастрычніка 1939 года — дырэктар інстытута і загадчык першай клінікай Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай медыцыны. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў кансультантам па неўралогіі і нейрахірургіі 33-й арміі(руск.) бел., перыядычна выязджаў на фронт[2].

З 1944 года — дырэктар Інстытута неўралогіі АМН СССР[2]. З 1947 па 1951 год — прэзідэнт Акадэміі навук БССР[2].

З 1951 года — у Маскве: загадчык кафедры нервовых захворванняў, з 1958 года — дырэктар клінікі нервовых захворванняў медінстытута імя І. М. Сечанава. Адначасова з 1954 года працаваў у лабараторыі па вывучэнні нервовых і гумаральных рэгуляцый, з 1959 г. — намеснік Генеральнага дырэктара Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Навуковая дзейнасць

Працы па фізіялогіі і паталогіі органаў пачуццяў, дызэнцэфальнай паталогіі, электрафізіялогіі, траўматычных(руск.) бел. і інфекцыйных захворваннях нервовай сістэмы[2]. Вывучыў і апісаў газавую гангрэну мозгу[2], прапанаваў комплексныя метады тэрапіі агнястрэльных ран пазваночніка. Заклаў асновы нейрахірургіі ў Беларусі. Заснаваў нейрахірургічны цэнтр у Інстытуце неўралогіі, фізіятэрапіі і нейрахірургіі Наркамата аховы здароўя БССР[2].

Быў старшынёй Вучонага Медыцынскага Савета Міністэрства аховы здароўя СССР, членам ВАК(руск.) бел., адказным рэдактарам і намеснікам галоўнага рэдактара Вялікай медыцынскай энцыклапедыі(руск.) бел., з’яўляўся членам Уругвайскага навуковага таварыства імя прафесара Фултана.

У 1947 годзе аднавіў дзейнасць Інстытута тэарэтычнай медыцыны АН БССР, фактычна стварыўшы новую навукова-даследчую ўстанову у складзе Аддзялення біялагічных, сельскагаспадарчых і медыцынскіх навук.

Апублікаваў больш за 270 навуковых прац і 5 манаграфій.

Асноўныя працы

Узнагароды

Ордэн Леніна (1945), Ордэн Чырвонага Сцяга (1943), ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1945, 1949), медалі.

Зноскі

  1. Цяпер — у Хіславіцкім раёне, Смаленская вобласць, Расія.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 Гращенков Николай Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 169. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (31):
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Акадэмікі АМН СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Неўролагі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 сакавіка
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мсціслаўскім павеце
Катэгорыя·Выкладчыкі 1-га МДМУ
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Вучоныя Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Памерлі ў 1965 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Неўролагі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Катэгорыя·Памерлі 8 кастрычніка
Катэгорыя·Прэзідэнты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Фізіёлагі Беларусі
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Фізіёлагі СССР