wd wp Пошук:

Міжрэгіянальная акадэмія кіравання персаналам

Міжрэгіянальная акадэмія кіравання персаналам — недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ва Украіне.

Агульная характарыстыка

Акадэмія ўтворана ў 1989 годзе як недзяржаўная вышэйшая навучальная і навукова-даследчая ўстанова, якая прафесійна займаецца праблемамі менеджменту і бізнесу. Заснавальнік, першы рэктар і прэзідэнт акадэміі — Георгій Васільевіч Шчокін. У акадэміі вучацца студэнты з 39 краін свету па 20 спецыяльнасцях і 109 спецыялізацыях. Акадэмія ўключае Прэзідэнцкі ўніверсітэт у Кіеве, Усеўкраінскі ўніверсітэт (больш за 40 інстытутаў, філіялаў, даччыных структур ва ўсіх рэгіёнах Украіны) і Міжнародны адкрыты ўніверсітэт (Інстытут міжнароднай адукацыі ў Кіеве і сетка цэнтраў за мяжой). Навучальны працэс забяспечваюць больш за 2300 выкладчыкаў, 70 % з якіх — дактары і кандыдаты навук. Акадэмія мае ліцэнзію Міністэрства адукацыі і навукі Украіны, у тым ліку на наданне адукацыйных паслуг замежным грамадзянам, і акрэдытаваная па IV (вышэйшаму) ўзроўню па ўсіх спецыяльнасцях і выдае дыпломы дзяржаўнага ўзору. Акадэмія не раз трапляла ў гучныя скандалы, звязаныя з антыўкраінскімі і ксенафобскімі выказваннямі выкладчыкаў, антысемітызмам і адмаўленнем Халакосту, неналежнай якасцю падрыхтоўкі спецыялістаў і інш.

Структура

Інстытуты і факультэты

Рэгіянальныя прадстаўніцтвы

Іншыя падраздзяленні

Некаторыя вядомыя выпускнікі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·1989 год ва Украіне
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Кіева
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1989 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных