wd wp Пошук:

Трускавец

Трускаве́ц (укр.: Трускаве́ць) — горад (з 1948) абласнога значэння ў Львоўскай вобласці Украіны, бальнеалагічны курорт. Размешчаны на поўдзень ад Львова, чыгуначная станцыя, вузел аўтадарог. Вядомы з 1462 года.

Геаграфія

Возера Саланіца

Трускавец знаходзіцца ў даліне ракі Варацішчэ, прытоку Саланіцы, на поўнач ад перадгор’яў Усходніх Карпат на вышыні 384 м над узроўнем мора. Самая высокая кропка горада — Гошаўская гара (384 м).

Ранняя гісторыя

Першае пісьмовае згадванне аб Трускаўцы адносіцца да 1469 года. Археалагічныя знаходкі, у прыватнасці, рымскі баявы чэкан, датаваны IV стагоддзем нашай эры, сведчаць аб тым, што тэрыторыя сучаснага горада магла быць арэнай баявых дзеянняў готаў і прыкарпацкіх плямёнаў на чале з карпамі — з аднаго боку, і легіёнамі Рымскай імперыі — з другога.

Паходжанне назвы горада да канца невядома. Адны лічаць, што «Трускавец» — гэта перайначаная форма польскага слова truskawka — «клубніцы». Але гэтая ягада з’явілася ў Еўропе толькі пасля 1712 года, а назва горада сустракаецца ўжо ў XV стагоддзі. Іншыя навукоўцы лічаць, што на назву паўплывала літоўская мова. Па-літоўску druska — гэта «соль», а Прыкарпацця (у прыватнасці суседні Драгобыч) — вядомы цэнтр здабычы солі. З гэтым промыслам звязаныя назвы многіх населеных пунктаў Львоўшчыны, напрыклад: Старая Сіль, Сольная, Салец, Салонка. На карысць гэтага варыянту сведчаць цесныя міждзяржаўныя адносіны Галіцка-Валынскага княства і Вялікага Княства Літоўскага ў XII—XV стагоддзях. Згодна з трэцяй версіяй назва «Трускавец» паходзіць ад славянскага імя Трушко або Трусько, з часам перайначанага на Труськович, Трускавец.

Панарама Трускаўца, пачатак ХХ стагоддзя.

У пачатку свайго існавання Трускавец, хутчэй за ўсё, быў уласнасцю галіцка-валынскіх князёў, а пасля заваёвы княства Польшчай трускавецкія землі трапілі ва ўласнасць польскіх каралёў, землеўладання якіх, так званая «каралеўшчына» здавалася ў арэнду феадалам. Вядома, што шляхціцамі-трымальнікамі трускавецкага маёнтка ў 1462 годзе былі браты Іван і Станіслаў Карыткі. Каля 1518 года горад уваходзіць у склад Драгобыцкага староства.

У 1772 годзе пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай Трускавец стаў уласнасцю аўстрыйскага імператара.

Курорт

Цэнтр горада. 1933 год

У горадзе з агульнакурортных устаноў маюцца два бюветы мінеральнай вады, дзве бальнеаазакерыталячэбніцы (цэнтральная водалячэбніца, азакерыталячэбніца; БФО (на 2000 наведванняў)), інгаляторый, курзал, дзве курортныя паліклінікі, агульнакурортны дыягнастычны цэнтр на базе Цэнтральнай курортнай паліклінікі.

У 1970—1980-х гг. было пабудавана 14 санаторыяў (на 10 тыс. месцаў), у тым ліку 8 прафсаюзных (5000 месцаў). На пачатак ХХІ стагоддзя функцыянуюць 20 санаторыяў, 21 пансіянат і шматлікія гатэлі (усяго на больш за 14 тысяч месцаў). Арганізавана амбулаторна-курсовачнае лячэнне турыстаў; якія размяшчаюцца ў пансіянатах, гатэлях і ў мясцовых жыхароў; для іх абслугоўвання маецца таксама платная паліклініка. Акрамя таго, функцыянуе аддзяленне (філіял клінікі) Адэскага НДІ курорталогіі.

З 1 студзеня 2000 года функцыянуе Спецыяльная эканамічная зона (СЭЗ) турысцка-рэкрэацыйнага тыпу «Курортаполіс Трускавец», якая створана на перыяд 20 гадоў у адміністрацыйна-тэрытарыяльных межах горада Трускавец. СЭЗ можна лічыць вузкаспецыялізаванай свабоднай эканамічнай зонай, прыярытэтнай мэтай якой з’яўляюцца садзейнічанне развіццю санаторна-курортнай гаспадаркі, медыцыны і аховы здароўя.

Дэмаграфія

Колькасць пастаяннага насельніцтва горада, станам на 1 студзеня 2020 года, складала 28 647 чалавек.

Галерэя

Гістарычныя вілы і пансіянаты

Сучасная архітэктура горада

Зноскі

  1. «Чисельність наявного населення України» на 1 січня 2020

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Курорты Украіны
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Гарады Львоўскай вобласці
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96%2C %D1%8F%D0%BA%D1%96%D1%8F %D0%B2%D1%8B%D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%9E%D0%B2%D0%B0%D1%8E%D1%86%D1%8C %D1%87%D0%B0%D1%81%D0%B0%D0%B2%D1%8B%D1%8F %D0%B4%D1%8B%D1%8F%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%BC%D1%8B
Населеныя пункты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара