Антысемітызм — адна з формаў нацыянальнай нецярпімасці, якая выяўляецца ў варожым стаўленні да яўрэяў як этнічнай ці рэлігійнай групы, часта заснаваны на забабонах. Антысемітызм з’яўляецца адной з разнавіднасцяў ксенафобіі. Паняцце азначае варожасць да яўрэяў або іўдзеяў, а не да ўсіх народаў семіцкай моўнай групы[1]..
Лічыцца, што слова «антысемітызм» ўвёў у абарот нямецкі публіцыст Вільгельм Мар у 1879 годзе, які назваў групу сваіх прыхільнікаў «антысеміцкай лігай»[2]. Нямецкі гісторык Міхаэль Уладзіка піша, што ўпершыню паняцце з’явілася ў энцыклапедыі «Rotteck-Welckeschen Staatslexikon» ў 1865 годзе і пасля было памылкова прыпісана Мару[3].
Але сама з’ява вядома яшчэ у старажытнасці. На думку шэрагу даследчыкаў[4], антысемітызм паўстаў і развіўся ў свеце антычнага паганства.
Асноўны артыкул: Антысемітызм ў СССР Сталінскі антысемітызм не быў ані этнічным, ані расісцкім, ані выкліканы рэлігійнай антыпатыяй, як у царскай Расіі. Антысемітызм ператварыўся у частку афіцыйнай палітыкі, калі стала зразумела, што Ізраіль займае прынцыповую праамерыканскую пазіцыю. Такім чынам сталінскі антысемітызм быў цалкам «палітычным», хоць гэта можа быць толькі прыпушэннем[5]. Святлана Алілуева тлумачыць чысткі старых партыйных функцыянераў «антысемітызмам… які ўзрос у самой партыі»[6].
Падчас Другой сусветнай вайны кіраўніцтва СССР неахвотна прызнавала халакост на акупаванай тэрыторыі. Сам І. Сталін згадаў пра генацыд еўрапейскіх яўрэяў толькі аднойчы — у прамове 7 лістапада 1941 г. Савецкае кіраўніцтва сцвярджала на афіцыйным узроўні, што на акупаваных тэрыторыях нямецкія акупацыйныя ўлады ставяцца да яўрэяў як да ўсіх іншых народаў. Толькі ў снежні 1942 г., пасля ціску з боку сусветнага яўрэйскага грамадства, кіраўніцтва СССР выдала дэкларацыю «Выкананне плана па вынішчэнні яўрэйскага насельніцтва Еўропы гітлераўскім рэжымам»[7].
Антысемітызм на Вікісховішчы |