wd wp Пошук:

Краматорск

Краматорск (укр.: Краматорськ) — горад абласнога значэння ў Данецкай вобласці Украіны. Размешчаны ў паўночнай частцы вобласці на р. Казённы Тарэц (прыток р. Северскага Данца). Насельніцтва 208 000 чал. (2016).

З 13 кастрычніка 2014 г. горад фактычна з’яўляецца абласным цэнтрам Данецкай вобласці, дзе знаходзіцца Данецкая абласная ваенна-грамадзянская адміністрацыя і іншыя абласныя ўстановы.

Гісторыя

Горад развіўся з пасёлка пры маленькай чыгуначнай станцыі, пабудаванай у 1868 г., да сучаснага даволі вялікага горада абласнога значэння, прамысловага цэнтра і транспартнага вузла.

Паходжанне назвы

У канцы 60-х гадоў XIX ст. на будаванай у той час Курска-Харкаўска-Азоўскай чыгунцы, каля ракі Казённы Тарэц з’явілася чыгуначная станцыя Краматорск, паблізу якой вырас пасёлак. Спачатку пасёлак называўся Крам на Тарцы, затым паступова назва змянілася на Краматорск.

Гістарычная прыналежнасць

Згодна з археалагічнымі звесткамі, на тэрыторыі сучаснага Краматорска і яго бліжэйшых прадмесцяў людзі сяліліся яшчэ ў старажытныя часы. На паўночна-заходняй ускраіне Краматорску знойдзеныя каменяломні і майстэрні па апрацоўцы крэменю эпохі неаліту, якія працягвалі існаваць і ў перыяд ранняй медзі. У прадмесцях Краматорску даследавана таксама Курганны магільнік металурга-ліцейніка эпохі бронзы.

У другой палове XVII — пачатку XVIII стст. гэтая частка Слабажаншчыны масава засяляецца казакамі Гетманшчыны, прыгоннымі з паўднёвых раёнаў Масковіі і Мардовіі.

У 1767 г. ўрад Расіі аддаў графу Ф. Таранаву 10 тысяч дзесяцін казацкай зямлі, на якіх было заснавана сяло Пятроўка. Пазней гэтыя землі былі прададзены высакароднаму роду Абаза, пасля — замежнікам Іванову, Шабельскаму, Шцейгераву. У выніку ўзніклі новыя паселішчы Абазаўка, Іванаўка, Шабэлькоўка, Шцейгераўка, якія ў далейшым стварылі своеасаблівую агламерацыю — Краматорск.

24 верасня 2008 г. прыняты сцяг і новы герб горада.

Звяржэнне помніка В. І. Леніна ў Краматорску (17 красавіка 2015 г.)

12 красавіка 2014 г. выканкам і гараддзел міліцыі былі захоплены сепаратысцкім Народным апалчэннем Данбаса, а пазней горад абвешчаны часткай самаабвешчанай Данецкай Народнай Рэспублікі (афіцыйна афіцыйна забароненая ў Украіне, і з’яўляецца тэрарыстычнай[2]). 5 ліпеня пад націскам урадавых войск, якія занялі Славянск, сепаратысты пакінулі кантрольна-прапускныя пункты ў Краматорску, пасля чаго горад быў узяты пад кантроль. У кастрычніку 2014 г. у Краматорск пераехала Данецкая абласная ваенна-грамадзянская адміністрацыя.

10 лютага 2015 г. жылыя кварталы горада і аэрадром падвергліся абстрэлу з РСЗА з паўднёва-паўднёва-ўсходняга напрамку.

Насельніцтва

Паводле дадзеных перапісу 2001 года 31,06 % адзначылі роднай мовай украінскую, 67,87 % — рускую, а 1,07 % — іншую[3].

Паводле нацыянальнага складу ўкраінцы складалі 70,2 %, рускія — 26,9 %, беларусы — 0,7 %, а іншыя — 2,2 %.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. http://www.ukrstat.gov.ua/druk/publicat/kat_u/2016/zb/06_1/zb_chnnu2016pdf_.zip
  2. Генпрокуратура объявила ДНР и ЛНР террористическими организациями
  3. Розподіл населення за рідною мовою на ukrcensus.gov.ua Архівавана 31 ліпеня 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Данецкай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Краматорск