wd wp Пошук:

Мёдухаў

Мёдухаў[2] (трансліт.: Mioduchaŭ, руск.: Мёдухов) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Парэцкага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 25 км на захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 228 км ад Гомеля, 18 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Экалогія і прырода

Вакол вёскі — лес.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Глуск — Акцябрскі.

Інфармацыя

Планіроўка складаецца з трох кароткіх, шыротных вуліц, забудаваных драўлянымі сядзібамі. У складзе сельскагаспадарчага ААТ «Парэчча-Арэса» з цэнтрам у Парэччы. Крама.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя, як паселішча ў Бабруйскам павеце Мінскай губерні, уласнасць казны. На карце 1866 года, якая выкарыстоўвалася Заходняй меліярацыйнай экспедыцыяй, што працавала ў гэтых месцах у 1890-я гады, пазначана як 6 адасобленых, аднайменных засценкаў. На 1908 год — засценак і мястэчка ў Ляскавіцкай воласці.

Напачатку 1920-х гадоў засценак і мястэчка аб’ядналіся ў адну вёску. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года цалкам спалілі вёску і забілі 39 жыхароў. 11 жыхароў загінулі на фронце.

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Літаратура

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 ліпеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Мёдухава, н.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Акцябрскага раёна
Катэгорыя·Парэцкі сельсавет (Акцябрскі раён)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных