Мёдухаў[2] (трансліт.: Mioduchaŭ, руск.: Мёдухов) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Парэцкага сельсавета.
У 25 км на захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 228 км ад Гомеля, 18 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Вакол вёскі — лес.
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Глуск — Акцябрскі.
Планіроўка складаецца з трох кароткіх, шыротных вуліц, забудаваных драўлянымі сядзібамі. У складзе сельскагаспадарчага ААТ «Парэчча-Арэса» з цэнтрам у Парэччы. Крама.
Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя, як паселішча ў Бабруйскам павеце Мінскай губерні, уласнасць казны. На карце 1866 года, якая выкарыстоўвалася Заходняй меліярацыйнай экспедыцыяй, што працавала ў гэтых месцах у 1890-я гады, пазначана як 6 адасобленых, аднайменных засценкаў. На 1908 год — засценак і мястэчка ў Ляскавіцкай воласці.
Напачатку 1920-х гадоў засценак і мястэчка аб’ядналіся ў адну вёску. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года цалкам спалілі вёску і забілі 39 жыхароў. 11 жыхароў загінулі на фронце.