wd wp Пошук:

Маўра Ікардзі

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Ма́ўра Эмануэ́ль Іка́рдзі (ісп.: Mauro Emanuel Icardi; нар. 19 лютага 1993, Расарыа, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, нападнік турэцкага клуба «Галатасарай» (у арэндзе з «Пары Сен-Жэрмен») і былы ігрок нацыянальнай Аргенціны.

Клубная кар’ера

Маўра нарадзіўся ў аргенцінскім горадзе Расарыа, аднак калі яму было 9 гадоў разам з бацькамі з’ехаў на Канарскія астравы, дзе і пачаў займацца футболам. Атрымаўшы першыя поспехі ў дзіцячым футболе, ігрок быў заўважаны скаўтамі шэрагу вядомых клубаў, як «Барселона», «Рэал», «Валенсія», «Севілья», «Арсенал», «Ліверпул» і іншых, аднак Маўра абраў «Барселону», да акадэміі якой і далучыўся ў 2007 годзе. У 2011 годзе вырашыў пераехаць у Італію ў клуб «Сампдорыя». Пазней Ікардзі выступіў з заявай, што ягоны сыход з «Барселоны» не быў дрэнным рашэннем, і ён перакананы, што ягонае жаданне рухацца далей было слушным[3].

11 студзеня 2011 года «Сампдорыя» пацвердзіла пераход аргенцінскага іграка на правах арэнды да заканчэння сезона. Пасля выдатнага пачатку, калі Маўра забіў 13 галоў у 19 матчах Прымаверы, італьянскі клуб вырашыў выкупіць кантракт іграка за 400 тысяч еўра ў ліпені 2011 года. З іграком быў складзены кантракт на тры гады. 12 мая 2012 года Маўра дэбютаваў у прафесійным футболе, калі выйшаў на замену ў матчы супраць «Ювэ Стабія» ў Серыі B. Правёўшы на пляцоўцы толькі 10 хвілін, Маўра адзначыўся за «Сампдорыю» і ўсталяваў, такім чынам, канчатковы лік 1:2 на карысць сваёй каманды. 26 верасня 2012 года ігрок дэбютаваў з клубам у Серыі A, калі замяніў на 46-й хвіліне матча парагвайца Марсела Эстыгарыбія. 12 лістапада Ікардзі забіў першы гол у элітнай лізе італьянскага першынства ў браму прынцыповых супернікаў клуба «Джэноа».

«Інтэрнацыянале»

У канцы красавіка 2013 года было абвешчана, што Ікардзі далучыцца да «Інтэрнацыянале» перад пачаткам сезона 2013/14[4]. Дамова была пацверджана кіраўніцтвам «Сампдорыі»[5]. Кошт трансферу склаў 6,5 млн еўра за 50% правоў на іграка. 16 ліпеня Маўра быў афіцыйна прэзентаваны ў якасці нападніка міланцаў, атрымаўшы нумар 9[6]. Ігрок зазначыў, што пераход у склад «Інтэра» быў ягонай марай[6], дадаючы, што ён меў шмат іншых прапаноў, але абраў толькі свой улюбёны клуб[7].

25 жніўня 2013 года нападнік дэбютаваў за новы клуб, выйшаўшы на другую палову матча супраць «Джэноа», трапіўшы ў ашэстак брамы супернікаў у канцы гульні[8]. Свой першы гол за «нерадзуры» Маўра забіў 14 верасня ў матчы супраць «Ювентуса», які скончыўся з лікам 1:1. З-за траўмы Ікардзі прапусціў большую частку гульняў першай паловы сезона[9], вярнуўшыся ў склад толькі ў лютым. 14 лютага 2014 года падчас выязнога матча супраць «Фіярэнціны» Маўра пасля чатырох месяцаў без матчаў забіў пераможны гол пасля таго, як выйшаў на пляцоўку ўсяго за дзесяць хвілін да таго. 10 чэрвеня 2014 года «Інтэр» і «Сампдорыя» дамовіліся на новае пагадненне і міланскі клуб атрымаў усе правы на нападніка, сплаціўшы генуэзскаму клубу яшчэ 6,5 млн еўра. Паводле вынікаў сезона 2014/2015 Маўра стаў найлепшым бамбардзірам Серыі A разам з Лукам Тоні.

Перад пачаткам сезона 2015/16 Маўра быў абраны новым капітанам клуба замест Андрэа Ранок’я, які страціў свой статус праз дрэнную гульну ў папярэднім сезоне. Ікардзі працягнуў забіваць і ў новым сезоне. Восенню 2016 года ён падоўжыў кантракт з «Інтэрам» да 2021 года, сума адступных склала 110 млн еўра. Па выніках сезона сезона 2017/2018 другі раз стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Італіі, падзяліўшы гэты тытул з Чыра Імобіле.

«Пары Сен-Жэрмен»

2 верасня 2019 года Ікардзі папоўніў склад «Пары Сен-Жэрмен» на правах арэнды з правам далейшага выкупу. 31 мая 2020 года падпісаў паўнавартаснае пагадненне з клубам.

У верасні 2022 года быў аддадзены ў арэнду на адзін год у турэцкі «Галатасарай»[10].

Міжнародная кар’ера

16 кастрычніка 2013 года ў матчы адборачнага турніру да чэмпіянату свету 2014 супраць зборнай Уругвая Маўра дэбютаваў за нацыянальную каманду.

Нягледзячы на свае дасягненні, Маўра вельмі рэдка прыцягваўся да матчаў нацыянальнай зборнай Аргенціны. Яго супярэчлівы шлюб (у 2014 годзе Маўра ажаніўся з аргенцінскай мадэллю Вандай Нара, якая раней была за іншым аргенцінскім футбалістам, Максі Лопесам) прынёс шмат варожасці супраць яго ў ягонай роднай краіне, што прынята лічыць галоўнай прычынай ягоных вельмі рэдкіх з’яўленняў у нацыянальнай камандзе[11]. У канцы 2016 года Ліянель Месі[12] і Дыега Марадона[13] выказаліся супраць выкліку Маўра ў зборную, з-за ягонага канфлікту з Максі Лопесам.

Маўра быў кандыдатам на паездку на чэмпіянату свету 2018, але са спрэчкамі пакінуў стан аргенцінскай каманды і не быў уключаны ў фінальны спіс з 23 ігракоў зборнай, якія прынялі ўдзел у сусветным першынстве[14].

Дасягненні

«Пары Сен-Жэрмен»:

Зноскі

  1. Mauro Icardi // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Mauro Icardi // FBref.com
  3. «Inter-bound Icardi: I don’t regret leaving Barcelona». Goal.com.
  4. «Inter Milan announce swoop for quintet». ESPN.
  5. «Sampdoria confirm Mauro Icardi will join Inter Milan this summer». Sky Sports.
  6. 1 2 «Icardi: A ‘dream come true’ to join Inter». ESPN.
  7. «Icardi: „I only wanted to join Inter, I will do all I can to keep improving“». Sempre Inter.
  8. «Inter 2-0 Genoa». Football Italia.
  9. «Icardi hoping for dream Milan derby debut». Goal.com.
  10. Мата и Икарди стали игроками “Галатасарая”. football.by.
  11. «Mauro Icardi and Diego Maradona reignite feud over Maxi Lopez». ESPN.
  12. «Месси попросил тренера сборной Аргентины не вызывать Икарди в сборную из-за конфликта с Макси Лопесом». Sports.ru
  13. «Диего Марадона: „Икарди вообще не должен вызываться в сборную Аргентины“». Sports.ru
  14. «Argentina World Cup squad: Paulo Dybala included but Mauro Icardi misses out on 23-man group for Russia». The Independent.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Ігракі ФК Сампдорыя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Галатасарай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Расарыа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі зборнай Аргенціны па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Аргенціны
Катэгорыя·Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан