wd wp Пошук:

ФК Валенсія

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Валенсія (значэнні).

«Вале́нсія» (ісп.: Valencia) — іспанскі футбольны клуб, які выступае ў Ла Лізе. Заснаваны ў 1919 годзе, базуецца ў аднайменным горадзе Валенсія. У цяперашні час хатняй арэнай з’яўляецца стадыён «Месталья», што быў пабудаваны ў 1923 годзе і ўмяшчае 55 000 гледачоў, але каманда плануе годзе перабрацца на новы стадыён на паўночна-заходзе горада «Новая Месталья» (кат. Nou Mestalla). Валенсія шэсць разоў станавілася чэмпіёнам краіны, а апошнім разам гэта адбылося ў 2004 годзе. У гістарычнай класіфікацыі Ла Лігі клуб займае трэцяе месца, адразу пасля «Рэала» (Мадрыд) і «Барселоны».

На пачатак сезона 2006/07 «Валенсія» ў спісе самых заможных клубаў свету займала 17-ы радок. У рэйтынгу найлепшых еўрапейскіх клубаў «Валенсія» рэгулярна знаходзіцца ў першай дзясятцы. З 2002 па 2008 гады клуб з’яўляўся членам арганізацыі еўрапейскіх футбольных клубаў G-14.

Гісторыя

«Валенсія» ў 1927 годзе

Клуб быў заснаваны ў 1919 годзе дзвюма сябрамі Актавіа Аўгуста Мілега Дыясам і Гансала Медынэ Пернасам, прычым першы з іх стаў прэзідэнтам клуба дзякуючы падкінутай манеткі. Клуб згуляў свой ​​першы матч на выездзе 21 мая 1919 года з «Хімнастыка» і атрымаў паражэнне з лікам 0:1.

«Валенсія» перамясцілася на пляцоўку «Месталья» (яшчэ не стадыён да таго часу, была пабудавана толькі адна трыбуна) у 1923 годзе, а да гэтага гуляла свае хатнія матчы на ​​поле «Альгірас» з 7 снежня 1919 года. Першы матч на «Местальі» «Валенсія» згуляла ўнічыю 0:0 з камандай «Кастэльён Кастылія», а на наступны дзень перамагла ў гэтай жа каманды з лікам 1:0. «Валенсія» атрымала перамогу ў рэгіянальным чэмпіянаце ў 1923 годзе і ўпершыню ў сваёй гісторыі патрапіла ў Кубак Іспаніі. Першы кубак для валенсійцаў быў правальным: перамогшы ў хатнім матчы ў «Спортынга» з лікам 1:0, каманда саступіла ў адказнай сустрэчы 1:6. У выніку быў прызначаны трэці матч, які валенсійцы таксама прайгралі з лікам 0:2.

Грамадзянская вайна ў Іспаніі прыпыніла ўзыходжанне валенсійскай каманды, але ненадоўга: у 1940 годзе «Валенсію» узначаліў самы вядомы ў гісторыі клуба прэзідэнт — Луіс Касанова. У 1941 годзе каманда заняла ў першынстве Іспаніі 3 месца і стала ўладальнікам Кубак Іспаніі, абыграўшы ў фінале «Эспаньёл». У сезоне 1941/42 клуб упершыню выйграў нацыянальны іспанскі чэмпіянат. 1940-я гады сталі часам росквіту «Валенсіі»: каманда на роўных канкурыравала з тагачаснымі лідарамі іспанскага футбола: «Барселонай», мадрыдскім «Атлетыка» і «Севільяй», тройчы (у 1942, 1944 і 1947 гадах) стаўшы чэмпіёнам і двойчы перамогшы ў Кубку Іспаніі — у 1941 і 1949 гадах.

Дасягненні

Іспанскія спаборніцтвы

Міжнародныя

Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Іспанія Бр Хаўмэ Даменех 1990
2 Партугалія Аб Т’еры Карэя 1999
3 Іспанія Аб Тоні Лато 1997
4 Злучаныя Штаты Амерыкі ПА Юнус Муса 2002
5 Бразілія Аб Габрыел Паўліста 1990
6 Іспанія Аб Уга Гільямон 2000
7 Уругвай Нап Эдынсан Кавані 1987
8 Гвінея ПА Ілайш Морыба 2003
9 Нідэрланды Нап Джасцін Клюйверт 1999
11 Іспанія ПА Саму Кастыльеха 1995
12 Гвінея Аб Муктар Дыякабі 1996
13 Іспанія Бр Крысціян Рывера 1998
14 Іспанія Аб Хасэ Луіс Гая Капітан каманды 1995
Пазіцыя Імя Год нараджэння
15 Турцыя Аб Джэнк Азкаджар 2000
16 Бразілія Нап Самуэл Ліну 1999
17 Іспанія ПА Ніка Гансалес 2002
18 Партугалія ПА Андрэ Алмейда 2000
19 Іспанія Нап Уга Дура 1999
20 Гвадэлупа Аб Дымітры Фульк’е 1993
21 Іспанія Аб Хесус Васкес 2003
22 Бразілія Нап Маркус Андрэ 1996
24 Швейцарыя Аб Эрай Кёмерт 1998
25 Грузія Бр Георгій Мамардашвілі 2000
Іспанія ПА Вісентэ Эскерда 1999
Іспанія Бр Яга Эрэрын 1988

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя клубы Іспаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1919 годзе
Катэгорыя·ФК Валенсія