wd wp Пошук:

Максі Лопес

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лопес. Максімілія́на Гасто́н Ло́пес (ісп.: Maximiliano Gastón López; нар. 3 красавіка 1984, Буэнас-Айрэс, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, нападнік.

Лопес мае падвойнае аргенцінскае і італьянскае грамадзянства[3].

Клубная кар’ера

Кар’еру пачаў у 1997 у структуры «Рывер Плэйт». 19 жніўня 2001, у 17-гадовым узросце, дэбютаваў у дарослым клубе. У яго складзе правёў 60 матчаў, забіў каля 20 галоў, станавіўся чэмпіёнам у 2002, 2003 і 2004 гадах.

У студзені 2005 Максі Лопес перайшоў у іспанскую «Барселону» за 6,2 мільёны еўра. У сваім дэбютным матчы ў Лізе чэмпіёнаў 23 лютага 2005 ён выйшаў на замену ў другім тайме і праз 4 хвіліны зраўняў лік у матчы з «Чэлсі»[4]. Аднак у асноўным складзе клуба Лопес не здолеў замацавацца, у сезоне 2006/07 быў аддадзены ў арэнду ў «Мальёрку», а ўлетку 2007 года быў прададзены ў «Маскву» за 2 мільёны еўра.

У расійскім клубе Максі Лопес згуляў 22 матчы і забіў 9 галоў, перш чым 13 лютага 2009 года быў аддадзены ў арэнду ў бразільскі «Грэміу»[5].

20 студзеня 2010 года Лопес перайшоў у «Катанію», клуб італьянскай Серыі A. У гэтым сезоне форвард забіў 12 галоў у 17 матчах. У сезоне 2010/11 Лопес забіў толькі 8 мячоў, аднак стаў найлепшым форвардам у складзе «Катаніі». 27 студзеня 2012 года ён перайшоў у «Мілан» на ўмовах арэнды[6].

Пасля сканчэння арэнды ў «Мілане» Максі Лопес вярнуўся ў «Катанію» і 11 ліпеня быў аддадзены ў арэнду «Сампдорыі» да канца сезона[7]. Сезон 2013/14 пачаў у «Катаніі», а 28 студзеня 2014 года ізноў быў аддадзены ў арэнду «Сампдорыі».

30 чэрвеня 2014 года нападнік падпісаў гадавы кантракт з клубам «К’ева». У студзені 2015 года перайшоў у «Тарына». 31 жніўня 2017 года стаў іграком «Удзінезэ», пакінуў яго па заканчэнні сезона 2017/18. У ліпені 2018 года далучыўся да бразільскага клуба «Васка да Гама».

У жніўні 2019 вярнуўся ў Італію, стаўшы ігрком клуба «Кратонэ»[8]. У сезоне 2020/21 выступаў у Серыі C за «Самбенедэтэзэ», пасля чаго завяршыў прафесійную кар’еру.

Міжнародная кар’ера

Максі Лопес абараняў колеры зборных Аргенціны да 15, 17 і 20 гадоў, браў удзел у Паўднёваамерыканскім моладзевым чэмпіянаце 2003 года. Ён мае падвойнае аргенцінска-італьянскае грамадзянства.

Дасягненні

«Рывер Плейт»:

«Барселона»:

Зноскі

  1. Maxi López // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Maxi López // FBref.com
  3. Milito To Be Checked in Passport Scandal(англ.) . goal.com (15 ліпеня 2009). Праверана 1 лістапада 2009.
  4. Hunter, Graham Substitute López turns the tide(нявызн.). UEFA (24 лютага 2005).
  5. Maxi Lopéz is officially presented(нявызн.) (недаступная спасылка). Grêmio Foot-Ball Porto Alegrense (17 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2011. Праверана 20 студзеня 2010.
  6. Tevez, Maxi want Milan at any cost(нявызн.). Football Italia (26 студзеня 2012).
  7. Sampdoria snap up Lopez on loan(недаступная спасылка); ESPN Soccernet, 11 July 2012.
  8. Макси Лопес перешел в клуб Серии Б «Кротоне». by.tribuna.com.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК К’ева
Катэгорыя·Ігракі ФК Мальёрка
Катэгорыя·Ігракі ФК Сампдорыя
Катэгорыя·Ігракі ФК Рывер Плэйт
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Грэміу
Катэгорыя·Ігракі ФК Удзінезэ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Буэнас-Айрэсе
Катэгорыя·Ігракі ФК Самбенедэтэзэ
Катэгорыя·Ігракі ФК Масква
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Ігракі ФК Катанія
Катэгорыя·Ігракі ФК Барселона
Катэгорыя·Ігракі ФК Васка да Гама
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарына
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Кратонэ
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 красавіка
Катэгорыя·Ігракі ФК Мілан
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Аргенціны