Ма́савае забо́йства ў Ке́рчы адбылося ўдзень 17 кастрычніка 2018 года. Паводле афіцыйных звестак, памерла 21 чалавек з ліку навучэнцаў і персанала навучальнай установы, пацярпелі 67 чалавек[4].
Паводле цяперашняй версіі следства, 17 кастрычніка 2018 года ля 11:40 (UTC+3)[1] падазраваны ў здзейсненым масавым забойстве Уладзіслаў Раслякоў, маючы пры сабе самаробныя выбуховыя прылады і помпавую стрэльбу, пранік на тэрыторыю Керчанскага політэхнічнага каледжа праз плот, зайшоў у будынак праз запасны ўваход і парушыў на другі паверх[5][6][7].
Пакінуўшы на другім паверсе сумку са стрэльбай, Раслякоў спусціўся на першы паверх. Некаторы час малады чалавек знаходзіўся ў вестыбюлі каледжа, пасля накіраваўся ў ядальню, дзе пакінуў сумку з начыненай металічнымі элементамі самаробнай выбуховай прыладай, а потым, аддаліўшыся на бяспечную адлегласць, прывёў дадзеную прыладу ў дзеянне. Далей, зноў вярнуўшыся на другі паверх, Раслякоў узброіўся помпавай стрэльбай і пачаў прыцэльны агонь па ўсіх людзях, якія былі ў яго зоне бачнасці[5][6][7].
Паводле ўспамінаў некаторых відавочцаў, усяго выбухаў было некалькі, а таксама было чутна стрэлы з аўтаматычнай зброі, што выклікала здагадкі пра тое, што нападнікаў магло быць некалькі[8][9]. Выданне «Новая газета» прыводзіла словы студэнта каледжа Віктара, які адзначаў, што чуў не менш за 10 стрэлаў, агулам, паводле яго слоў, гэта была адзінкавая стральба, а не аўтаматная чарга[1].
Пасля здзяйснення злачынства Раслякоў накіраваўся да бібліятэкі каледжа, дзе, паводле версіі следства, здзейсніў самагубства, стрэліўшы сабе ў галаву са стрэльбы[6][7][10].
А 11:48 сігнал пра здарэнне паступіў на пульт цэнтралізаванай аховы прыватнага ахоўнага прадпрыемства «Альфа», што здяйсняла ахову будынка; чарговая група прыбыла да каледжа праз 10 хвілін[11]. Прыкладна ў гэты ж час паведамленні пра напад на навучальную ўстанову паступілі ў праваахоўныя органы і экстраныя службы горада. А 12:00 медыкамі службы хуткай медыцынскай дапамогі была распачатая эвакуацыя пацярпелых, а 12:40 будынак каледжа быў цалкам ачэплены супрацоўнікамі сілавых ведамстваў. Для аказання дапамогі аварыйным службам у расчыстцы завалаў камандаванне Паўднёвай ваеннай акругі вылучыла больш за 200 ваенных і каля 100 адзінак цяжкай тэхнікі[6].
Усяго ў выніку нападу загінуў 21 чалавек: 15 студэнтаў, 5 супрацоўнікаў каледжа і сам меркаваны злачынец. Паводле інфармацыі Цэнтра медыцыны катастроф Крыма, агульная колькасць пацярпелых склала 73 чалавекі[12]; Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Крым паведаміла, што 50 чалавек з ліку пацярпелых былі шпіталізаваныя[13].
Сцепаненка Сяргей Аляксандравіч, 30.08.2003 г. н.
Карымаў Раман Валер’евіч, 16.09.1997 г. н.
Усценка Людміла Аляксандраўна, 15.10.1953 г. н.
Перапёлкін Ягор Андрэевіч, 04.09.1999 г. н.
Жураўлёва Ганна Аляксандраўна, 27.12.1998 г. н.
Вердзібажэнка Уладзіслаў Яўгенавіч, 23.08.2003 г. н.
Керава Аліна Сяргееўна, 28.05.2002 г. н.
Лысенка Руслан Валер’евіч, 03.11.2000 г. н.
Джураеў Рудэн Рышатавіч, 21.11.2001 г. н.
Лазараў Уладзіслаў Віталевіч, 06.09.1999 г. н.
Лаўрыновіч Аляксей Віталевіч, 12.09.1999 г. н.
Фларэнскі Мікіта Данілавіч, 26.06.2002 г. н.
Піпенка Даніла Ігаравіч, 29.08.2002 г. н.
Чагерэст Дар’я Аляксандраўна, 15.10.2002 г. н.
Маісеенка Аляксандар Уладзіміравіч, 27.06.1972 г. н.
Бакланава Настасся Вячаславаўна, 01.11.1991 г. н.
Бакланава Святлана Юр’еўна, 12.07.1961 г. н.
Кудраўцава Ларыса Барысаўна, 14.03.1956 г. н.
Болдзіна Ксенія Аляксандраўна, 28.11.2000 г. н.
Дзямчук Вікторыя Вітальеўна, 04.04.2001 г. н. — памерла пасля шпіталізацыі
Раслякоў Уладзіслаў Ігаравіч, 02.05.2000 г. н. — падазраваны
Падазраваны ў здзяйсненні злачынства — васямнаццацігадовы Уладзіслаў Ігаравіч Раслякоў (нар. 2 мая 2000 года); яго цела з агнястрэльным параненнем было знойдзена ў памяшканні бібліятэкі каледжа; следства мяркуе, што нападнік застрэліўся[17].
Паводле паведамленняў сродкаў масавай інфармацыі, Раслякоў быў залічаны ў Керчанскі палітэхнічны каледж у 2015 годзе і навучаўся на 4 курсе па спецыяльнасці «Мантаж, наладка і эксплуатацыя электраабсталявання прамысловых і грамадзянскіх будынкаў»[18].
Крыніца інфармацыйнага агенцтва «РІА Навіны» ў праваахоўных органах паведаміла, што Раслякоў планаваў свае дзеянні са студзеня 2017 года і дзейнічаў паасобку[19]. Незадоўга да падзей 17 кастрычніка ён легальна набыў агнястрэльную зброю (помпавая стрэльба Hatsan[20]), атрымаў дазвол на яе ад Расгвардыі[21][22]. На заняткі па абыходжанні са зброяй у Сімферопалі Уладзіслаў запісаўся 18 ліпеня 2018 года, дзе прайшоў 6-гадзінны курс, на якім яму выкладалі тэхніку бяспекі і правілы абыходжання са зброяй, а таксама аказанне першай медыцынскай дапамогі. Пасля праходжання курсу Уладзіславу было выдадзенае пасведчанне[23]. 13 верасня 2018 года Раслякоў набыў у керчанскай збраявой краме «Сокол» 150 набояў з карцеччу[24].
На падставе дзеянняў меркаванага злачынца і іх паслядоўнасці адразу некалькі выданняў выказалі здагадку, што напад натхнёны вядомым масавым забойствам у школе «Калумбайн» 1999 года ў ЗША; у прыватнасці, сваім выглядам Раслякоў нібыта пераймаў не толькі самога Эрыка Гарыса, але і яго белетрызаваны вобраз у кінафільмах[1][25][26].
Неўзабаве пасля здарэння Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт Расіі абвясціў пра падрыў у каледжы неўсталяванай выбуховай прылады, улады Рэспублікі Крым абвясцілі рэжым надзвычайнай сітуацыі. Першапачаткова Федэральнай службай войскаў нацыянальнай гвардыі і Следчым камітэтам Расійскай Федэрацыі здарэнне разглядалася як тэрарыстычны акт[27][28][29], аднак затым узбуджаная крымінальная справа была перакваліфікавана — следствам былі ўгледжаныя прыкметы злачынства, прадугледжанага пунктамі «а» і «е» часткі 2 артыкула 105 Крымінальнага кодэкса РФ (забойства двох і больш асоб агульнанебяспечным спосабам)[30].
Па справе аб масавым забойстве былі прызначаныя судова-медыцынскія, балістычныя і іншыя экспертызы. Падазраванаму Уладзіславу Раслякову была прызначана пасмяротная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза. Супрацоўнікамі праваахоўных органаў былі праведзеныя ператрусы ў жылых памяшканнях, якія належаць сваякам Раслякова, і ў здымнай кватэры, у якой меркаваны забойца пражываў разам з маці, а таксама адабраныя рэчы, якія маюць значэнне для расследавання[31].
Пракуратурай Аўтаномнай Рэспублікі Крым, якая знаходзіцца ў Кіеве, была ўзбуджаная крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага часткай 3 артыкула 258 Крымінальнага кодэкса Украіны (тэрарыстычны акт, што прывёў да гібелі людзей)[32].
У інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» кіраўнік пракуратуры Аўтаномнай Рэспублікі Крым Гюндуз Мамедаў заявіў, што факт знаходжання Крымскага паўвострава пад кантролем Расійскай Федэрацыі не пазбаўляе Украіну правоў на эфектыўнае расследаванне справы. «Вядома, мы ўсведамляем усю складанасць і не будуем ілюзій наконт таго, што зможам забяспечыць расследаваньне гэтак, як калі б мы былі на тэрыторыі Крыма. Але мы мусім прыняць усе магчымыя, вычарпальныя меры, каб высветліць сітуацыю, максімальна ўсталяваць факты, не даць імі маніпуляваць, і каб вінаватыя ў гэтай страшнай трагедыі панеслі кару», — адзначыў пракурор. Акрамя іншага, Мамедаў падкрэсліў, што ўкраінскаму боку важна ўпэўніцца ў тым, што расійскія дзяржаўныя органы праводзяць «усе неабходныя следчыя дзеянні паўнавартасна і аб’ектыўна» і прадпрымаюць «усё магчымае для ўсталявання ісціны», а таксама дапусціў магчымасць перакваліфікацыі або нават закрыцця справы[33].
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Егіпта Абдул Фатах ас-Сісі ў межах сумеснай заявы прэсе па выніках двухбаковай сустрэчы ўшанавалі памяць загінулых у Керчы хвілінай маўчання[34]. Запланаваныя раней пашыраныя перамовы паміж прадстаўнікамі дзяржаў былі скасаваныя[35]. Спачуванне ў сувязі з трагедыяй выказалі Федэральны канцлер Германіі Ангела Меркель і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка[36]. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка на сустрэчы з украінскай дэлегацыяй у парламенцкай асамблеі Савета Еўропы выказаў спачуванні ўкраінцам, якія страцілі дзяцей у Керчы[37]. 18, 19 і 20 кастрычніка 2018 года ў Рэспубліцы Крым і Севастопалі абвешчаныя днямі жалобы па ахвярах трагедыі[38][39]. 19 кастрычніка таксама было абвешчанае днём жалобы ў Цярнопальскай вобласці Украіны[40].