wd wp Пошук:

Ангела Меркель

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Ангела Даратэя Меркель (ням.: Angela Dorothea Merkel; 17 ліпеня 1954, Гамбург) — нямецкі палітык. З 22 лістапада 2005 канцлер Германіі, з красавіка 2000 да снежня 2018 старшыня Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Германіі. Першая жанчына на пасадзе канцлера Германіі.

Біяграфія

Ангела Меркель нарадзілася 17 ліпеня 1954 года ў Гамбургу. Яе бацька, Хорст Каснер, вывучаў тэалогію спачатку ў Гайдэльбергу, а пасля ў Гамбургу. Маці Герлінд (дзяв. Енцш) працавала настаўніцай англійскай і лацінскай мовы. У тым жа самым годзе сям’я Каснер пераехала ў ГДР. Большая частка дзяцінства будучага канцлера прайшла ў горадзе Цемплін (зямля Брандэнбург).

З 1973 па 1978 Ангела Каснер вывучала фізіку ў Лейпцыгскім універсітэце. У гэты час яна пазнаёмілася са студэнтам-фізікам Ульрыхам Меркелем, з якім яна ажанілася ў 1977 годзе. З 1978 па 1990 год Ангела Меркель была навуковай супрацоўніцай у Цэнтральным інстытуце фізічнай хіміі пры Акадэміі навук ва Усходнім Берліне. Там яна абараніла дысертацыю ў галіне тэарэтычнай хіміі. У 1982 годзе першы шлюб Ангелы Меркель распаўся. Са сваім цяперашнім мужам, Ёахімам Заўэрам, Ангела Меркель пазнёмілася два гады пазней. Шлюб адбыўся ў 1998 годзе.

У 1989 годзе Ангела Меркель распачала дзейнасць ва ўсходне-нямецкай палітычнай групе «Дэмакратычны пад’ём» («Demokratischer Aufbruch»), якая ў наступным годзе аб’ядналася з Хрысціянска-дэмакратычным саюзам Германіі (ХДС). Некалькі месяцаў да аб’яднання Германіі А. Меркель была намеснікам прэсавага сакратара апошняга ўрада ГДР.

У 1990 годзе Ангела Меркель была ўпершыню абрана ў дэпутаты Бундэстагу.

З 1990 па 1994 год Меркель была міністрам па справах жанчын і моладзі, а з 1994 па 1998 — міністрам па справах навакольнага асяроддзя, аховы прыроды і бяспекі атамных рэактараў ва ўрадзе Гельмута Коля.

З 1991 па 1998 — намеснік старшыні ХДС.

У 1999, калі ХДС атрымаў паражэнне на выбарах у Бундэстаг, Коль мусіў сысці з пасады старшыні ХДС. На гэту пасаду быў абраны Вольфганг Шойбле, па чыёй прапанове Меркель была абрана генеральным сакратаром партыі. Але ўжо ў наступным годзе, у сувязі са скандалам вакол незаконнага фінансавання ХДС, Шойбле быў таксама вымушаны падаць у адстаўку.

10 красавіка 2000 на партыйным сходзе ў Эсэне Меркель была абрана старшынёй ХДС большасцю ў 897 галасоў з 935.

18 верасня 2005 на выбарах у Бундэстаг ХДС разам з ХСС атрымала 35,2 % галасоў. 22 лістапада галасамі кааліцыі з ХДС/ХСС і СДПГ Ангела Меркель была абрана канцлерам Германіі.

На чарговых парламенцкіх выбарах 27 верасня 2009 года кааліцыя ХДС/ХСС перамагла, і Меркель засталася на пасадзе канцлера.

14 сакавіка 2018 Ангела Меркель перавыбрана на пасаду канцлера Германіі на чацвёрты тэрмін[10]

7 снежня 2018 канцлер Германіі Ангела Меркель пакінула пасаду кіраўніка сваёй партыі Хрысціянска-дэмакратычны саюз. Яна ўзначальвала ХДС на працягу 18 гадоў — 13 з іх у ролі канцлера.

Асноўныя публікацыі

Зноскі

  1. Angela Merkel // SNAC — 2010. Праверана 30 мая 2021.
  2. Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages Праверана 13 красавіка 2018.
  3. Hennig F. CDU-Parteitag: Eimsbüttelerin Angela Merkel bekommt Nachfolgerin // Eimsbütteler Nachrichten - das Magazin — 2018. Праверана 30 мая 2021.
  4. (unspecified title) Праверана 28 лютага 2021.
  5. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #119545373 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 ліпеня 2021.
  6. 1 2 3 Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #119545373 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 мая 2021.
  7. https://web.archive.org/web/20170127061337/https://www.bundestag.de/abgeordnete18/biografien/M/merkel_angela/258788 Праверана 20 лютага 2017.
  8. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #119545373 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2021.
  9. 1 2 Wer war wer in der DDR? // Wer war wer in der DDR? / Hrsg.: J. Černý Праверана 30 ліпеня 2021.
  10. blr.belta.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Нарадзіліся 17 ліпеня
Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна За заслугі перад ФРГ
Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
Асобы
Дактары прыродазнаўчых навук
Нарадзіліся ў 1954 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Міністры Германіі
Кавалеры ордэна «Стара Планіна»
Жанчыны-палітыкі Германіі
Лаўрэаты міжнароднай прэміі імя Карла Вялікага
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Чалавек года па версіі часопіса «Time»
Кавалеры Вялікага крыжа нарвежскага ордэна Заслуг
Федэральныя канцлеры Германіі
Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «Сонца Перу»
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў Гамбургу
Члены бундэстага Германіі
Члены ХДС