wd wp Пошук:

Мараўскія Вароты

Мараўскія Вароты на карце Чэхіі.

Мара́ўскія Варо́та (чэшск.: Moravská brána, польск.: Brama Morawska, ням.: Mährische Pforte, славацк.: Moravská brána) — горны праход у Чэхіі, паміж усходнімі адгор’ямі Судэтаў і заходнімі адгор’ямі Бяскідаў.

Мараўскія Вароты цягнуцца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад на 60 км паміж гарадамі Острава і Пршэраў. Шырыня дасягае 10 км. Вышэйшая адзнака — 310 м — водападзел рэк Одра і Бечва. Узгоркі і рачныя тэрасы складзены лёсамі, галечнікамі, вапнякамі. На паўночным усходзе маюцца радовішчы каменнага вугалю.

Растуць рэдкія яловыя і дубовыя лясы. Палі заняты бульбай, пасевамі збожжавых. Рыцарскія замкі. У гарадах — помнікі Сярэднявечча. Здаўна тут праходзіў важны гандлёвы шлях з басейна Дуная ў басейн Балтыйскага мора. Пракладзены шаша і чыгунка Брно — Острава, а таксама газаправод.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэльеф Чэхіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0