wd wp Пошук:

Газаправод

Газаправод — інжынернае збудаванне, прызначанае для транспартавання газу і яго прадуктаў (у асноўным прыроднага газу) з дапамогай трубаправода. Газ па газаправодах і газавых сетках падаецца пад некаторым залішнім ціскам.

Тыпы газаправодаў

Газаправоды падраздзяляюцца на:

Паводле ціску ў магістралі:

Паводле тыпа пракладкі:

Рэзервовыя газаправоды будуюцца па стратэгічных меркаваннях, для забеспячэння гнуткасці ў пагрузцы газавозаў і для зніжэння даўжыні маршруту транспарціроўкі.

Складовыя часткі газаправодаў

У складовыя часткі газаправодаў ўваходзяць:

Гісторыя

Вядомы выпадкі выкарыстання газу ў старажытным Кітаі яшчэ ў 2-3 стагоддзі да н. э. Газ падаваўся ад радовішчаў па бамбукавых трубах для асвятлення і для атрымання цеплаты, у прыватнасці, для выпарвання солі з салянага раствора. Стыкі труб канапаціліся пакуллем. Газ па ім падаваўся «самацёкам», г. зн. за кошт ціску крыніцы газу[Крыніца?]. Выкарыстанне газу для асвятлення і ацяплення ў Еўропе пачалося ў першай палове XIX стагоддзя, тады ж з’явіліся і першыя газаправоды. У Санкт-Пецярбургу першы газавы завод (вырабляў свяцільнага газ з імпартнага каменнага вугалю) і сістэма размеркавання пабудаваны ў 1835 годзе, у Маскве — у 1865 годзе.

Выдаткі на збудаванне і эксплуатацыю газаправодаў вялікія, таму першыя газаправоды вялікай даўжыні з’явіліся з пачаткам эксплуатацыі радовішчаў прыроднага газу.

Першы ў СССР газаправод ад Дашаўскіх промыслаў да Львова быў пабудаваны ў 1940-1941 гг. (першы газаправод ад Дашавы — да Стрыя быў пабудаваны ў 1924 годзе). Падчас Вялікай Айчыннай вайны былі пабудаваны газаправоды ад Бугуруслана і Пахвістнева да Куйбышава (160 км, дыяметр трубы 300 мм; будаўніцтва вялося вязнямі лагераў Упраўлення асобага будаўніцтва НКВД), а таксама ад Елшанки да Саратава[2].

Першым магістральным газаправодам у СССР стаў газаправод Саратаў — Масква, які ўступіў у строй у 1946 годзе.

Найбуйнейшай сістэмай газаправодаў у свеце з’яўляецца Адзіная сістэма газазабеспячэння.

Газаправоды

Расійскія магістральныя

Гл. таксама

Літаратура

Зноскі

  1. СП 36.13330.2012 «Магистральные трубопроводы» (Актуализированная редакция СНиП 2.05.06-85*)
  2. Кязимов К. Г. «Основы газового хозяйства»: Учебник. — М.: «Высшая школа», 1981. — 320 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Інжынерная інфраструктура
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Газаправоды