Малая дубовая стужачніца ці Малая дубовая стужка (Catocala promissa) — від буйных матылёў сямейства Соўкі (Noctuidae).
Дадзены від сустракаецца ў Еўропе і Малой Азіі да Арменіі. Від выяўлены на ўсёй тэрыторыі Беларусі, за выключэннем Магілёўскай вобласці. Распаўсюджаны лакальна[2].
Размах крылаў 60—65 мм. Лёт з ліпеня па жнівень у залежнасці ад месцазнаходжання.
Вусені харчуюцца на дубах (напрыклад, дубе звычайным (Quercus robur)) і Castanea sativa[1].
Від уключаны ў Чырвоныя кнігі Маскоўскай вобласці Расіі, Усходняй Фенаскандыі для Германіі і Беларусі[2].