wd wp Пошук:

Малая дубовая стужачніца

Малая дубовая стужачніца ці Малая дубовая стужка (Catocala promissa) — від буйных матылёў сямейства Соўкі (Noctuidae).

Арэал

Дадзены від сустракаецца ў Еўропе і Малой Азіі да Арменіі. Від выяўлены на ўсёй тэрыторыі Беларусі, за выключэннем Магілёўскай вобласці. Распаўсюджаны лакальна[2].

Апісанне

Размах крылаў 60—65 мм. Лёт з ліпеня па жнівень у залежнасці ад месцазнаходжання.

Вусені харчуюцца на дубах (напрыклад, дубе звычайным (Quercus robur)) і Castanea sativa[1].

Ахова

Від уключаны ў Чырвоныя кнігі Маскоўскай вобласці Расіі, Усходняй Фенаскандыі для Германіі і Беларусі[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Сістэматыка, сінонімы, экалогія і распаўсюджанне(англ.) . nic.funet.fi. Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2012. Праверана 13 студзеня 2017.
  2. 1 2 Малая дубовая стужачніца ў Чырвонай кнізе Беларусі Архівавана 20 снежня 2008.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Стужачніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Насякомыя Еўразіі
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі