wd wp Пошук:

Соўкі

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Соўкі (значэнні).

Не блытаць з жывёламі Начніцы Со́ўкі[1], або начніцы[1] (Noctuidae) — найбольш буйное сямейства лускакрылых. У сусветнай фаўне налічваецца каля 1089 родаў і 11 772 віды (а з улікам 24 тыс. відаў з вылучанага ў асобнае сямейства Erebidae — звыш 35 000 відаў).

Апісанне

Размах крылаў 1—11 см. Цела масіўнае, шчыльна ўкрытае валаскамі. Агульная афарбоўка цёмная, пярэднія крылы вузкія з характэрным малюнкам (3 плямы), заднія белаватыя ці шараватыя, цямнейшыя па вонкавым краі. У совак добра развіта мімікрыя (колер і малюнак крылаў адпавядаюць колеру паверхні, на якой яны сядзяць).

Пашырэнне

Пашыраны паўсюдна. На тэрыторыі Беларусі каля 300 відаў. Шкоднікі культурных раслін: азімая соўка, клічная, выдатная, гарохавая, агародная, капусная, лугавая, хваёвая, соўка-гама, соўка-коска, зерневая, баваўняная і інш.

Асаблівасці біялогіі

Начныя жывёлы. Матылі лятаюць пераважна на змярканні і ноччу, жывяцца нектарам кветак, сокам раслін. Днём находзяцца ў стане спакою, складваюць крылы стрэхападобна так, што заднія крылы не бачны.

Паводле спосабу жыцця, асаблівасцей кармлення і шкаданоснасці вусеняў адрозніваюць совак падгрызаючых (вусені жывуць у паверхневым слоі глебы, падгрызаюць расліны каля каранёвай шыйкі) і лісцегрызучых (вусені жывуць на раслінах, кормяцца надземнымі часткамі раслін).

Вельмі пладавітыя. Вусені шаравата-бурыя, карычневыя або зялёныя з прадаўгаватымі палоскамі, пераважна голыя. Кукалка жаўтавата-бурая, карычневая, без кокана, звычайна ў глебе.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 БелЭн, 2002

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Соўкі
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Сямействы насякомых
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта