wd wp Пошук:

Майсей Лейвікавіч Співак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Співак. Майсей Лейвікавіч Співа́к[1] (22 снежня 191923 ліпеня 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія

Яўрэй. Нарадзіўся ў сям’і рамесніка ў мястэчку Нароўля Рэчыцкага павета Гомельскай губерні (зараз горад Нароўля).

Скончыў сямігодку, працаваў бухгалтарам.

У Чырвонай Арміі з 1939 года. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг. Пасля сканчэння вайны працягваў ваенную службу ў раёне горада Гродна. У 1940 годзе скончыў палкавую школу.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года на Заходнім, Бранскім і Цэнтральным франтах. Удзельнічаў ў абароне Беластока, Гомеля, на Смаленскім напрамку, бітве пад Масквой і Курскай бітве.

Ад’ютант камандзіра 409-га стралковага палка (137-я стралковая дывізія, 48-я армія, Цэнтральны фронт) лейтэнант Співак вызначыўся 23 ліпеня 1943 года ў баях у раёне сяла Сцяпанаўскае (Свярдлоўскі раён, Арлоўская вобласць). У крытычны момант бою ўзначаліў батальён другога эшалону, павёў яго ў атаку, фарсіраваў раку Неруч, захапіў плацдарм і утрымліваў яго да падыходу асноўных сіл палка.

Лейтэнант М. Л. Співак загінуў у гэтым баі. Пахаваны ў брацкай магіле на станцыі Зміёўка (Свярдлоўскі раён Арлоўскай вобласці).

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 жніўня 1943 года лейтэнанту Співаку Майсею Лейвікавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна).

Узнагароды

Памяць

Школа мастацтваў і Алея Славы нараўлянцаў (2010). Фота 2017 г.

Імем Героя названы вуліцы ў гарадах Нароўлі, Гомелі, Арле.

Імя і фатаграфія Майсея Співака ў Нароўлі былі размешчаны на пастаменце з таблічкай у Алеі Славы нараўляцаў[2].

Зноскі

  1. БелЭн, 2002
  2. Аллея Славы

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Лейтэнанты СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Арлоўскай вобласці
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-фінскай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нароўлі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Маскву
Катэгорыя·Памерлі 23 ліпеня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Арлоўскай вобласці
Катэгорыя·Удзельнікі Курскай бітвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак