wd wp Пошук:

Людвіг фон Ройтэр

Людвіг фон Ройтэр (ням.: Ludwig von Reuter; 9 лютага 1869, Губен, Прусія — 18 снежня 1943, Патсдам) — германскі ваенна-марскі дзеяч, віцэ-адмірал. Вядомы затапленнем караблёў свайго Флоту адкрытага мора (1919).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і з даўнімі ваеннымі традыцыямі. Падчас Першай сусветнай вайны камандаваў крэйсерамі ў складзе германскага ВМФ.

З 11.9.1916 — камандзір 2-й разведвальнай групы (у сакавіку—маі 1916 — выконваючы абавязкі), 26.11.1916 узведзены ў контр-адміралы.

З 22.1.1918 прызначаны 2-м камандуючым 1-й разведвальнай групай, у лютым і жніўні 1918 замяшчаў адмірала Франца фон Хіпера на пасадзе камандуючага лёгкімі сіламі флоту.

З 11.08.1918 — першы камандуючы разведвальнымі сіламі флоту і камандуючы 1-й разведвальнай групай.

Стаў апошнім камандуючым германскага Флота адкрытага мора, змяніўшы ў 2-й палове лістапада 1918 адмірала фон Хіпера.

Пасля Лістападаўскай рэвалюцыі ў Германіі і падзення імперскага ўрада (9 лістапада 1918), Першая сусветная вайна была ўжо фактычна скончана і крах быў непазбежны, а флот знаходзіўся на мяжы паўстання.

Пасля капітуляцыі Германіі па загадзе з Берліна па ўмовах перамір’я, Флот адкрытага мора пад камандаваннем Л. фон Ройтэра павінен быў быць інтэрнаваны на базе брытанскіх Каралеўскіх ВМС Скапа-Флоу на Аркнейскіх астравах. У ходзе «Аперацыі ZZ» 21 лістапада 1918 60 лінкараў Антанта эскартавалі 11 лінейных караблёў, 5 лінейных крэйсераў, 8 крэйсераў і 48 эскадраных мінаносцаў Флоту адкрытага мора на стаянку ў Скапа-Флоу, дзе ўтрымліваліся больш за паўгода, чакаючы, пакуль пераможцы вырашаць іх лёс. На судах былі пакінутыя нямецкія экіпажы, і без дазволу камандуючага контр-адмірала Людвіга фон Ройтэра, англічане не падымаліся на борт нямецкіх караблёў.

Напярэдадні заканчэння тэрміну перамір’я і падпісання Версальскага дагавора фон Ройтэр, не без падстаў баючыся перадачы германскага флоту саюзнікам, з мэтай не дапусціць гэтага, прыняў рашэнне затапіць свае караблі.

21 чэрвеня 1919 года контр-адмірал Людвіг фон Ройтэр загадаў камандам затапіць караблі, каб яны не дасталіся брытанцам. Усяго па яго загадзе быў затоплены 51 германскі карабель, у тым ліку, 10 лінкар, 5 лінейны і 4 лёгкія крэйсеры, 32 эсмінцы.

Нягледзячы на ўвесь цяжар сітуацыі, сваімі паводзінамі Людвіг фон Ройтэр змог заслужыць павагу не толькі ўласных падначаленых, але і англічан. 21.6.1919 ён здаў камандаванне і адбыў у Германію, дзе быў сустрэты, як нацыянальны герой.

Праз пяць месяцаў пасля вяртання з Англіі, фон Ройтэру было прапанавана падаць у адстаўку са складу ВМФ. Версальскі дагавор вымусілі Германію рэзка паменшыць свой флот, застаўшыся без адпаведнай каманды, і ўлічваючы званне і ўзрост, фон Ройтэр сышоў з флоту.

Пераехаўшы ў Патсдам, стаў саветнікам. Напісаў кнігу аб затапленні Флоту адкрытага мора.

29 жніўня 1939 года, у гонар юбілею бітвы пад Таненбергам, быў узведзены ў чын поўнага адмірала.

Памёр у Патсдаме ад сардэчнага прыступу 18 снежня 1943 года.

Узнагароды

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116455594 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Ludwig von Reuter // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Кавалеры Рыцарскага крыжа з мячамі Каралеўскага ордэна Дома Гогенцолернаў
Катэгорыя·Памерлі ў Патсдаме
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ордэнам Альбрэхта
Катэгорыя·Контр-адміралы Германскай імперыі
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 лютага
Катэгорыя·Памерлі 18 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1869 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры «Ордэна Кароны» (Прусія)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага арла 2-й ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брандэнбургу
Катэгорыя·Узнагароджаныя крыжом Фрыдрыха Аўгуста
Катэгорыя·Узнагароджаныя Баварскім ордэнам «За ваенныя заслугі»
Катэгорыя·Пахаваныя ў Патсдаме
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры Ганзейскага крыжа