wd wp Пошук:

Каралеўства Баварыя

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Баварыя.

Каралеўства Бава́рыя (ням.: Königreich Bayern, бав.: Kinereich Bayern) — дзяржава на паўднёвым усходзе Германіі, якая існавала з 1806 па 1918 год. Герцаг Максіміліян I Іосіф з Дому Вітэльсбахаў стаў першым каралём Баварыі ў 1806 годзе. Манархіяй, да распаду каралеўства ў 1918 годзе, кіраваў дом Вітэльсбахаў. Большасць межаў сучаснай Баварыі была ўсталявана пасля 1814 Парыжскім дагаворам, паводле якога Баварыя саступіла Аўстрыі Ціроль і Форарльберг, але атрымала Ашафенбург і частку тэрыторыі Гесэн-Дармштата. У 1871 годзе Баварыя ўвайшла ў склад аб’яднанай Германскай імперыі, у складзе якой каралеўства Баварыя было другім па памеры аўтаномным дзяржаўным утварэннем пасля Прусіі. Сучасны пераемнік Баварскага каралеўства — аднайменная федэральная зямля ФРГ

Дзяржаўны лад

Глава дзяржавы — кароль. Заканадаўчы орган — Саслоўны сход (Standeversammlung), складалася з Палаты дзяржаўных саветнікаў (Kammer der Reichsrate) і Палаты дэпутатаў (Kammer der Abgeordneten).

Спасылкі

  1. Allerhöchste Verordnung, die Territorial-Eintheilung des Königreichs Baiern betreffend // Königlich-Baierisches Regierungsblatt — 1808. — Т. 1808, вып. XXXIII.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каралеўствы
Катэгорыя·Гістарычныя германскія дзяржавы
Катэгорыя·Тэрыторыі Германскай імперыі
Катэгорыя·Зніклі ў 1918 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Баварыі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1806 годзе
Катэгорыя·1806 год у Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных