wd wp Пошук:

Любэшыў

Любэшы́ў (укр.: Любешів), або Любяшоў — пасёлак гарадскога тыпу ва Украіне, на рацэ Стаход. Адміністрацыйны цэнтр Любэшыўскага раёна Валынскай вобласці. Насельніцтва 7645 чал. (2011). Знаходзіцца за 138 км ад Луцка, за 50—60 км ад чыгуначных станцыяў Маневічы і Камень-Кашырскі. Праз мястэчка праходзіць аўтамабільная дарога Р14 да міжнароднага пункту пропуску Дольск на беларуска-ўкраінскай граніцы. Мястэчка гістарычнай Піншчыны.

Назва

Тапонім «Любэшыў», або «Любяшоў», напэўна, утварыўся ад славянскай асновы «люб»[1]. Паводле падання, заснавальнікам паселішча на месцы цяперашняга мястэчка ў XV ст. быў паляўнічы Любаш, які служыў тураўскаму баярыну Верлі. У Верлі была дачка Ядвіга, якую ён хацеў выдаць за кагосьці з Сапег, але Ядвіга збегла з Любашам, яны пасяліліся сярод лясоў і балот на беразе невялікай рэчкі[2].

У часы валодання мястэчкам князёў Дольскіх яно часцей звалася Новым Дольскам (Стары Дольск цяпер месціцца каля граніцы з Беларуссю).

Гісторыя

Кляштар капуцынаў, абмеры

Упершыню згадваецца як маёнтак Любяшоў у Літоўскай метрыцы пад 18 верасня 1484 года. Пад 1516 годам паселішча значыцца ў судовым дакуменце «Пастанова па скаргах княгіні Пятрухны Глінскай і яе сястры Варвары Станковіч на іх зяця Юрыя Рачка, суддзю Бельскага, які ўхіляецца ад падзелу Любяшова і іншых маёнткаў, што засталіся па іх маці»[2]. У 1547 годзе мясцовасць перайшла да Льва Абразцова. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Любяшоў у складзе Пінскага павета Берасцейскага ваяводства[2]. У 1653 годзе мястэчка спалілі татары.

У 1686 годзе князь Ян Караль Дольскі заснаваў у Любяшове калегіум піяраў, які стаў значным адукацыйным цэнтрам эпохі асветніцва. Калегіум прымаў не толькі шляхецкіх дзяцей, але і сялян, каталікоў, праваслаўных, пратэстантаў і іўдзеяў. У 1693 годзе кароль і вялікі князь Ян Сабескі надаў мястэчку магдэбургскае права[2][3].

У 1753—1758 годах у Любяшоўскім піярскім калегіуме навучаўся Тадэвуш Касцюшка. У 1788 годзе ў калегіюме навучалася 75 юнакоў[4]. У 1756 годзе уладальнікам мястэчка стаў Ян Антоній Чарнецкі, які разам з сваёй жонкай Феліцыянай заснаваў тут кляштар капуцынаў. 5 мая 1756 года ў мястэчка прыбылі першыя манахі-капуцыны.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Любяшоў у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Пінскага павета Мінскай губерні. У 1817 годзе кляштар капуцынаў моцна пацярпеў ад пажару. У 1826 годзе расійскія ўлады ператварылі піярскі калегіум у павятовае вучылішча[5]. У 1832 годзе па здушэнні паўстання 1830-1831 гадоў царскія ўлады скасавалі кляштар капуцынаў. Да 1842 года ў Любяшове рэгулярна праводзілася 3 кірмашы, пазней — 4[6].

Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Любяшоў у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтр гміны Пінскага павета Палескага ваяводства. У 1935 годзе ў мястэчку пачаў дзейнічаць кляштар капуцынаў усходняга (славянскага) абраду, які размясціўся ў колішніх піярскіх мурах.

У 1939 годзе ўлады СССР перадалі Любэшыў у склад УССР, дзе з 1940 ён цэнтр раёна. У 2-ю сусветную вайну з 29 чэрвеня 1941 да 5 сакавіка 1944 года мястэчка пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва

Турыстычная інфармацыя

Славутасці

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы

Ураджэнцы

Жыхары

Цікавыя факты

Зноскі

  1. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 216.
  2. 1 2 3 4 Уладзімір Міхневіч. На паўднёвых рубяжах Княства — Любяшоўшчына // «Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё», 5 верасня 2009.
  3. 1 2 Бірюліна О. 525 годів від часу першої писемної згадки про смт. Любешів (1484) Волинської області // Календар знаменних і пам’ятних дат Волині на 2009 рік. — Луцьк, 2008. — С. 140—143.
  4. ЭнцВКЛ, 2005, с. 230
  5. ЭнцВКЛ, 2005, с. 231
  6. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 122.
  7. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 379.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Любэшыў
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Валынскай вобласці
Катэгорыя·Мястэчкі Берасцейскага ваяводства
Катэгорыя·Населеныя пункты Любэшыўскага раёна