wd wp Пошук:

Лаўрын Гуцэвіч

Лаўрынас Гуцэвічус, Лаўрын Гуцэвіч[4], Ваўжынец Гуцэвіч, (літ.: Laurynas Gucevičius, літ.: Laurynas Stuoka-Gucevičius; польск.: Wawrzyniec Gucewicz; 1753, с. Мігоніс(літ.) бел., цяпер Купішкаўскі раён, Літва — 29 лістапада (10 снежня 1798), Вільня) — архітэктар Рэчы Паспалітай, прадстаўнік класіцызму.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і Шымона Масюліса, пра што сведчыць запіс пра хрышчэнне babtisavi infantem n(omi)ne Laurentium patris Symoni Masulis et Matris Catharinae Masulowa de villa Migance, пры гэтым суседзі, каб адрозніваць яго бацьку ад цёзак, называлі таго Гуцэвічам. Гэта пацвярджае запіс пра хрышчэнне яго дачкі, у якім ён названы Шымонам Гуцэвічам (Simonis Gucewiczas). Прозвішча Стуока Лаўрыну Гуцэвічу памылкова прыпісалі пазнейшыя гістарыёграфы[5].

У Вільню прыехаў ва ўзросце 20 год. У 1773 годзе ў Вільні ўступіў у місіянерскі манастыр.

Вучыўся ў школах у Купішках, Палавенэ(польск.) бел., у піярскай школе ў Панявежы. У 17731775 гадах у Віленскім універсітэце (у той час Галоўная школа Вялікага княства Літоўскага), вывучаў матэматыку ў Францішка Нарвойша і архітэктуру ў Марціна Кнакфуса. У 17761777 гадах ён удасканальваў свае веды ў Рыме.

Па вяртанні з-за мяжы, выкладаў матэматыку ў Віленскай семінарыі. У 1778 годзе ўступіў у масонскую ложу «Руплівы літвін». Разам з біскупам Ігнацы Масальскім, падарожнічаў па гарадах Еўропы. Паўтара года ў Парыжы слухаў лекцыі па архітэктуры Жак-Жэрмена Суфло(руск.) бел. і Клода Леду(руск.) бел. (17781780).

Па вяртанні ў 1781 годзе займаўся праектаваннем і перабудовай палаца(руск.) бел. епіскапа Масальскага ў Верках(руск.) бел. пад Вільняй.

У 1789 годзе Сейм надаў яму шляхецкую годнасць.

У 17891794 гадах выкладаў ваенную інжынерыю і картаграфію ў Літоўскай школе інжынернага корпуса пры Галоўнай школе.

У 17931794 і 17971798 гадах выкладаў у Галоўнай школе; з 1793 года прафесар. Удзельнічаў у паўстанні 1794 года пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Камандаваў арганізаванай ім жа грамадзянскай гвардыяй ў Вільні, быў паранены ў бітве пад Воранавым.

Канстанцінас Багданас(руск.) бел.. Мемарыяльная дошка ў двары Гуцэвічуса

Пахаваны на могілках пры касцёле Святога Стэфана(руск.) бел. на вуліцы Гяляжынкяле (Geležinkelio g. 39; ля паўднёвай сцяны касцёла; з 1865 года могілкі закрыты). Месца пахавання было адзначана убогім драўляным крыжам з ледзь чытэльным тэкстам. На сцяне касцёла ў 1998 годзе ўстаноўлена мемарыяльная пліта з партрэтным барэльефам (скульптар Ёнас Норас Нарушавічус, архітэктар Вітаўтас Заранка[6]).

Па іншых звестках, пахаваны быў на могілках Роса, аднак звесткі аб месцазнаходжанні магілы страчаны.

Імя архітэктара носіць вуліца ў Вільні, што раней называлася Баніфратарская, і плошча ў Купішкісе, дзе ўсталяваны помнік скульптару (1984, арх. Vladas Vildžiunas), а таксама адзін з двароў ансамбля Віленскага ўніверсітэта.

Творчасць

Архітэктар тварыў у стылі класіцызму. Для яго характэрны строгасць кампазіцыйных рашэнняў і манументальных формаў.

Кафедральны сабор Святога Станіслава

В. С. Садоўнікаў(руск.) бел.. Кафедральны сабор Св. Станіслава. 1847

Кафедральны сабор Святога Станіслава, Вільнюс ў Вільні пабудаваны ў 17771801 гадах.

Па праекце захоўваліся каштоўныя элементы архітэктуры сабора, будынак займеў формы класіцызму. Для сіметрыі з капэлай Святога Казіміра ў паўночна-ўсходнім куце прыбудавана новая рызніца з купалам. Радыкальна зменены галоўны заходні фасад: узведзены па кутах дзве новыя капэлы і порцік з шасцю калонамі дарычнага ордара. Старыя і новыя капэлы аб’яднаны новымі вонкавымі сценамі і агульным дахам. Калоны ўздоўж бакавых фасадаў звязваюць будынак у цэлае. У захаванай унутранай структуры зноўку дэкараваны скляпенні нефаў.

Ратуша ў Вільнюсе

Ратуша ў Вільнюсе (сучасны выгляд)

Ратуша ў Вільнюсе пабудавана ў 17861799 гадах.

Па праекце ў новым будынку выкарыстоўваліся частка трывалых сцен і падвалы старога будынка. Параўнальна невысокі квадратны ў плане будынак са строгімі прапорцыямі і сіметрыяй класічных формаў. Галоўны фасад, які глядзіць на Ратушную плошчу, упрыгожвае значна выступаючы наперад порцік з шасцю калонамі дарычнага ордэра і невысокім трохкутным франтонам.

Іншыя праекты

Напалеон Орда. Палац у Вярках. 1877
Палац Тышкевічаў (сучасны выгляд)

Сярод іншых пабудоў Л. Гуцэвіча можна згадаць наступныя:

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #130035696 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 мая 2014.
  2. Стуока-Гуцявичюс Лауринас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
  3. Стуока-Гуцявичюс Лауринас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Пазднякоў В. Гуцэвіч Лаўрын // ЭВКЛ. Т.1. – Мн.: БелЭн, 2005.
  5. Эдмундас Рымша(літ.) бел.. Dėl Lauryno Gucevičiaus pavardės // Literatūra ir menas 2003-05-16 nr. 2950.(літ.)
  6. Algimantas Mačiulis(літ.) бел.. Dailė architektūroje. Vilnius: Dailės akademijos leidykla, 2003. ISBN 9986-571-86-3. P. 314—316 (літ.)
  7. Čaplinskas, Antanas Rimvydas. Vilniaus gatvių istorija. Šv. Jono, Dominikonų, Trakų gatvės. Apybraiža. — Vilnius: Charibdė, 1998. — С. 274. — 304 с. — 2 000 экз. — ISBN 9986-745-13-6. (літ.)
  8. Дубавец, Харэўскі: «Вандроўкі па Вільні»
  9. Маляцічы на Radzima.org

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Купішкаўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1753 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 жніўня
Катэгорыя·Памерлі 21 снежня
Катэгорыя·Архітэктары Літвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Архітэктары Вільнюса
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Роса
Катэгорыя·Памерлі ў 1798 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1794 года
Катэгорыя·Памерлі 10 снежня
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Купішкіскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных