wd wp Пошук:

Францішак Нарвойш

Францішак Нарвойш (15 студзеня 1742 — 26 чэрвеня 1819) — заслужаны прафесар вышэйшай матэматыкі ў Віленскім універсітэце, кафедральны канонік Самагіцкай дыяцэзіі.

Нарадзіўся 15 студзеня 1742 года ў Вількамірскім павеце Ковенскай губерні. Ва узросце восем гадоў паступіў у езуіцкую вучэльню першай ступені, па заканчэнні курсу 16 снежня 1756 года, перайшоў у езуіцкую жа калегію ў Шэнберзе. Уступіўшы ў ордэн езуітаў, Нарвайш адправіўся ў Вільню, куды ў гэты час прыбылі два знакамітых матэматыка — выгнаныя з Францыі езуіты Рассіноль і Флеры. У ліку нешматлікіх вучняў, дапушчаных да заняткаў вышэйшай матэматыкай пад кіраўніцтвам французскіх вучоных, быў і Нарвайш. У хуткім часе ён настолькі вылучыўся з сярод іншых слухачоў сваімі поспехамі і здольнасцямі, што, калі Рассіноль і яго таварыш пакідалі Вільню, адпраўляючыся ў Кітай, яны паказалі на яго, як на свайго годнага пераемніка. Нарвайшу была прапанаваная кафедра вышэйшай матэматыкі і ў той жа час ён быў удастоены вучоных ступеняў доктара філасофіі і дактары багаслоўя. Праз некаторы час, з прычыны непаразуменняў з начальствам, Нарвайш быў пазбаўлены кафедры і сасланы ў Гродна, дзе выкладаў «піітыку». У год знішчэння езуіцкага ордэна (1773) ён быў выкладчыкам матэматыкі ў Нясвіжы. Затым, пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным яго ўдзеле былі вызначаны геаграфічныя каардынаты шматлікіх мясцовасцяў ВКЛ. Па заканчэнні гэтай працы Нарвайшу было даручана кіраваць працамі па ўрэгуляванні рэчышча Нёмана і знішчэнню прыродных перашкод для суднаходства па гэтай рацэ. Працы ішлі на працягу трох гадоў, і Нарвайш, удала вырашыў прапанаваную яму складаную задачу, набыўшы вядомасць. Пасля знішчэння езуіцкага ордэна Нарвайшу была прапанаваная кафедра філасофіі ў Вільні, але ён адмовіўся, бо літоўскі падскарбі граф Тызенгаўз запрасіў яго да сабе для дапамогі ў справах, якія мелі мэтай узняцце народнага гандлю і прамысловасці. Неўзабаве Нарвайш быў камандзіраваны ў Германію, Галандыю і Англію для агляду розных фабрык і іншых прамысловых устаноў і куплі аптычных прыбораў для астранамічнай абсерваторыі ў Гродне. За мяжой Нарвайш прабыў пяць гадоў. У 1783 годзе ён заняў кафедру вышэйшай матэматыкі ў Віленскім універсітэце, застаючыся ў той жа час кафедральным віленскім канонікам і плябанам прыходаў гарадзенскага і сабоцкага. Прафесарскую кафедру Нарвайш займаў да самой смерці 26 чэрвеня 1819 года ў Вільні. Ён пакінуў шмат цікавых навуковых прац па, якія захоўваліся разам з іншымі яго працамі ў бібліятэцы Віленскага ўніверсітэта.

Зноскі

  1. 1 2 Franciszek Ksawery Narwojsz h. Kościesza // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1742 годзе
Катэгорыя·Памерлі 26 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1819 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Бернардзінскіх могілках
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швянчоніскім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Матэматыкі Літвы
Катэгорыя·Канонікі віленскія
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных