wd wp Пошук:

Лау

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Астравы Лау (фідж. Lau) — група з 57 астравоў на ўсходзе архіпелага Фіджы. Уваходзяць у склад дзяржавы Фіджы. Агульная плошча - 487 км². Насельніцтва (2007 г.) - 10 683 чал.

Геаграфія

Астравы Лау месцяцца на ўсходзе мора Кора. Маюць вулканічнае паходжанне. Частка сушы сфарміравана вапнякамі — рэшткамі арганічных ападкаў на марскім дне, пазней узнятымі вулканічнай дзейнасцю. Большасць астравоў атачаюць каралавыя рыфы. Найбуйнейшы востраў Лакемба займае ўсяго 59,5 км², але пры гэтым з’яўляецца дзесятым па плошчы ў краіне.

Клімат трапічны пасатны. Сярэднегадавая дзённая тэмпература вагаецца ад 23 °C да 28 °C. Найбольш спякотны месяц — студзень, найбольш прахалодны — ліпень.

Гісторыя і культура

Астравы Лау здаўна з’яўляліся месцам кантактаў фіджыйцаў з палінезійцамі, асабліва з танганцамі, якія карысталіся паслугамі мясцовых суднабудаўнікоў. Выхадцы з Тонга часам перасяляліся на Лау. Генетычныя даследаванні сведчаць, што тубыльцы Лау бліжэй да палінезійцаў, чым да астатніх фіджыйцаў[1], хаця захоўваюць фіджыйскую мову і культуру. У 1774 г. астравы былі адкрыты брытанскім мараплаўцам Джэймсам Кукам.

У першай палове XIX ст. Лау былі падзелены паміж трыма родамі правадыроў фіджыйска-танганскага паходжання. Важную ролю ў аб’яднанні астравоў адыгралі еўрапейскія місіянеры, якія распачалі на астравах сваю дзейнасць з 1830 г. Яны арыентаваліся на выхадцаў з Тонга, паколькі тыя прынялі хрысціянства раней, чым фіджыйцы. У 1848 г. астравы Лау захапіў і аб’яднаў танганскі правадыр Ма’афу. У 1855 г. ён абвясціў сябе манархам, роўным знакамітаму фіджыйскаму ўладару Такамбау. У 1866 г. астравы Лау выйшлі з агульнафіджыйскай канфедэрацыі правадыроў тавата. Ма’афу стварыў усходнефіджыйскую канфедэрацыю і такім чынам ператварыўся найбольш уплывовай асобай у Фіджы. Аднак у 1871 г. ён адмовіўся стаць каралём Фіджы на карысць Такамбау.

У 1874 г. астравы Лау былі далучаны да каланіяльных валоданняў Вялікабрытаніі. У 1970 г. сталі часткай незалежнай дзяржавы Фіджы. Нашчадкі Ма’афу захавалі свае тытулы і адыгрываюць значную ролю ў палітычным жыцці краіны.

Эканоміка

У нашы дні толькі трэць астравоў Лау населена. Дрэнныя транспартныя сувязі паміж астравамі і Сувай перашкаджаюць развіццю эканомікі. Галоўны занятак мясцовых жыхароў — сельская гаспадарка. Тут вырошчваюць какосавую пальму, клубневыя культуры, камерцыйны характар мае вытворчасць копры.

Спасылкі

  1. Diana A. Taylor, Mitochondrial DNA variation in the Fijian Archipelago
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Астравы Фіджы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Архіпелагі паводле алфавіта
Катэгорыя·Астраўныя групы Аўстраліі і Акіяніі
Катэгорыя·Архіпелагі паводле алфавіта