wd wp Пошук:

Фіджыйская мова

Фіджыйская мова

Фіджы́йская мова (саманазва: Na Vosa Vakaviti) — аўстранезійская мова, родная мова фіджыйцаў. Распаўсюджана і мае афіцыйны статус у Фіджы. Агульная колькасць носьбітаў (2014 г.) - каля 437 тысяч чал.[1]

Гісторыя

На астравах Фіджы здаўна існавалі 2 асноўныя моўныя кластары — заходні і ўсходні, якія ў сваю чаргу падзяляліся на рэгіянальныя і племянныя дыялекты. У XIX ст. шатландскі місіянер Дэвід Каргіл (1809 - 1843 гг.) распрацаваў граматыку на аснове ўсходнефіджыйскага дыялекта вострава Бау. Яна легла ў аснову сучаснай фіджыйскай літаратурнай мовы.

У 1997 г. фіджыйская мова разам з англійскай і фіджыйскім дыялектам хіндзі была абвешчана афіцыйнай мовай Фіджы. Яна выкарыстоўваецца ў школьным навучанні, а таксама ў сродках масавай інфармацыі.

Алфавіт

Фіджыйскі алфавіт створаны ў XIX ст. на аснове лацінкі. Мае 23 літары:

A B C D E F G I J K L M N O P Q R S T U V W Y.

Літары B, D, J, N, T фактычна адлюстроўваюць у пісьме па 2 розныя гукі. Літара Y можа чытацца як [j], або не чытацца ці значыць пропуск у вымаўленні.

Кароткі размоўнік

Фіджыйская моваБеларуская мова
BulaПрывітанне
Ni sa yadraДобрай раніцы
Ni sa BulaДобры дзень (вечар)
O cei na yacamu?Як тваё імя?
Na yacaqu o MikalayМяне завуць Мікалай
O yau mai BelarusЯ з Беларусі
Vinaka vaka levuВялікі дзякуй
Yalo vinakaКалі ласка
Au sega ni taura rawaНе разумею
Au lomani ikoЯ цябе кахаю
Biuti au tu madagaПакінь мяне!
Ko via meke kei au?Патанцуем?
E vica na kena i-sau?Колькі гэта каштуе?
Kere veivuke!Дапамажыце!
Kele!Спыніся!
Vanuinui vinakaУсяго найлепшага
E vei na vale-lailai?Дзе знаходзіцца туалет?

Зноскі

  1. Language: Fijian

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Аўстранезійскія мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Мовы Фіджы
Катэгорыя·Акіянійскія мовы