Лава́нда каласовая[3] (Lavandula angustifolia) — від кветкавых раслін роду Лаванда (Lavandula) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).
Вечназялёны паўкусцік вышынёй 20—100[3] см, з моцным пахам. Цсяблы шматлікія, галінастыя, прыўзнятыя. Уся расліна шараватая ад апушэння. Корань стрыжнёвы. Лісце супраціўнае, сядзячае, простае, суцэльнае, падоўжана-лінейнае, з гладкім краем і скурыстай паверхняй. Кветкі звычайна фіялетавага колеру, сабраныя ў коласападобныя суквецці. Плод — арэшак жоўта-бурага колеру.
Расліна паходзіць з Паўднёвай Еўропы (Італія, Францыя, Іспанія, Андора)[4]. Распаўсюдзілася паўсюдна ў Еўропе, таксама ў Паўночнай Амерыцы і Паўночнай Афрыцы[4].
Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт і мезатроф[5]. Расце на сухіх і стэпавых лугах, камяністых россыпах і скалах, марскім узбярэжжы, ў горных хмызняках, парках і садах. Цвіце з ліпеня да першых замаразкаў[3]. Пладаносіць у верасні[3]. Размнажаецца насеннем[3].
Эфіраалейная, меданосная і дэкаратыўная расліна. З суквеццяў лаванды каласовай атрымліваюць лавандавы алей, які выкарыстоўваецца ў якасці пахучага рэчыва ў парфумерыі і вытворчасці мыйных сродкаў, у вытворчасці лінілілацэтату, таксама ў ароматэрапіі