wd wp Пошук:

Лаа-Цзы

Лаа-цзы (Старое Дзіця, Мудры Стары; кіт. спр. 老子 , піньінь: Lǎo Zǐ, пал.: Лао цзы, VI стагоддзе до н. э.) — старажытнакітайскі філосаф VI—IV стагоддзяў да н. э., адзін з заснавальнікаў вучэння пра Даа, аўтар трактата «Даа Дэ Цзін»[3], і як бажаство ў рэлігійнай практыцы даасізму і традыцыйных кітайскіх рэлігій. І хоць звесткі аб ім легендарныя, мяркуюць, што ён жыў прыкладна каля 6 стагоддзя да нашай эры і быў сучаснікам Канфуцыя, але некаторыя гісторыкі сцвярджаюць, што на самай справе ён жыў у перыяд Ваюючых царстваў у 5-ым або 4-м стагоддзі да нашай эры[4]. Цэнтральная фігура ў кітайскай культуры, Лао-цзы шануецца як заснавальнік роду сучаснымі кітайцамі з прозвішчам Лі, у прыватнасці, ад яго выводзілі свой радавод імператары дынастыі Тан. На працягу гісторыі працы Лаа-цзы часта браліся ў якасці ідэйнай асновы рознымі анты-аўтарытарнымі рухамі[5]. Яму прыпісваецца аўтарства класічнага даоскага філасофскага трактата «Даа Дэ Цзын»[6]. У межах сучаснай гістарычнай навукі гістарычнасць Лаа-цзы падпадае пад сумневы, тым не менш у навуковай літаратуры ён часта ўсё адно вызначаецца як заснавальнік даасізму[7]. У рэлігійна-філасофскай навуцы большасці даоскіх школ Лаа-цзы традыцыйна шануецца як бажаство — адзін з Трох Чыстых(англ.) бел..

Імя

У традыцыйных крыніцах асабістае імя Лаа-цзы, як правіла, даецца як Лі Эр ((李耳)), а яго другое імя, як Боян (трад. 伯陽, спрошч. 伯阳). Яго пасмяротнае імя было Лі Дэн (李 聃).

Само слова Лаа-цзы з’яўляецца ганаровым тытулам: 老 («стары, шаноўны») і 子 («майстар»). Слова было лацінізавана шматлікімі спосабамі, што часам прыводзіць да блытаніны. Найбольш распаўсюджанай з’яўляецца форма Laozi ці Lǎozǐ, заснаваная на сістэме піньінь, прынятай мацерыковым Кітаем ў 1958 годзе і на Тайвані ў 2009 годзе.

Як рэлігійны дзеяч, ён шануецца пад імем «Вярхоўны Стары Пан» (太上老君, Тайшан Лаоцзюнь) і ў якасці аднаго з «Трох Чыстых». Пры дынастыі Тан, ён быў удастоены звання «Вышэйшы Таямнічы і Першапачатковы імператар» (太 上 玄元 皇帝 Тайшан Сюаньюань Хуандзі).

Магчымая біяграфія

Ужо ў раннім даасізме Лаа-цзы становіцца легендарнай фігурай і пачынаецца працэс яго абагаўлення. Легенды расказваюць пра яго дзівоснае нараджэнне (маці насіла яго некалькі дзясяткаў гадоў і нарадзіла старым — адкуль і яго імя, «Старое дзіця», хаця іерогліф «цзы» меў азначэнне «мудрэц», таму яго імя можна перакладаць як «Стары мудрэц») і пра яго зыход з Кітая.

Многія сучасныя даследчыкі абвяргаюць сам факт існавання Лаа-цзы. Некаторыя дапускаюць, што ён мог быць старэйшым сучаснікам Канфуцыя, пра якога, аднак, у адрозненне ад Канфуцыя, у крыніцах няма правяральных звестак ні гістарычнага, ні біяграфічнага характару. Ёсць таксама версія, што Лаа-Цзы і Канфуцый — гэта адзін чалавек. Існуюць меркаванні, што Лаа-Цзы мог быць аўтарам «Даа Дэ Цзін», калі ён жыў у IV—III стст. да н. э.

Найбольш вядомы варыянт біяграфіі Лаа-цзы паведамляецца Сыма Цянем: Лаа-цзы нарадзіўся ў царстве Чу на поўдні Кітая. Большую частку свайго жыцця ён служыў хавальнікам царскай бібліятэкі дзяржавы Чжоў, дзе сустракаўся з Канфуцыем. Старым ён адправіўся з краіны на захад. Калі ён дасягнуў пагранічнай заставы, яе начальнік Інь Сі запытаўся ў Лаа-Цзы пра яго вучэнне. Лаа-Цзы выканаў яго просьбу, напісаўшы тэкст «Даа Дэ Цзін» (Канон Шляху і яго Добрай Сілы).

Згодна з іншай легендай, майстар Лаа-цзы прыйшоў у Кітай з Індыі. Адкінуўшы сваю гісторыю, ён паўстаў перад кітайцамі абсалютна чыстым, без уласнага мінулага, быццам нанава народжаны.

Даа Дэ Цзін

Даа (Таа).

Асноўны артыкул: Даа Дэ Цзін

Трактат Даа Дэ Цзін напісаны на старажытнакітайскай мове, які насілу разумеюць сённяшнія кітайцы. Пры гэтым яго аўтар наўмысна выкарыстаў шматзначныя словы. Апроч таго, некаторыя ключавыя паняткі не маюць дакладных адпаведнасцей ні ў англійскай, ні ў беларускай мовах. Джэймс Лежэ ў сваёй прадмове да перакладу трактата піша: «Пісьмовыя знакі кітайскай мовы адлюстроўваюць не словы, але ідэі, і паслядоўнасць гэтых знакаў уяўляе не тое, што аўтар хоча сказаць, але тое, што ён думае»[8]. Па традыцыі аўтарам кнігі лічыцца Лаа-цзы, таму часам кнігу завуць яго імем. Аднак некаторымі гісторыкамі яго аўтарства падпадае сумневу; мяркуецца што аўтарам кнігі мог быць іншы сучаснік КанфуцыяЛаа Лай-цзы. Адным з аргументаў гэтага пункту погляду з’яўляюцца словы ў «Даа Дэ Цзін», напісаныя ад першай асобы

…Все люди держатся за своё «я»,

один лишь я выбрал отказаться от этого.

Мое сердце подобно сердцу глупого человека, —

такое темное, такое неясное!

Повседневный мир людей ясен и очевиден,

один лишь я живу в мире смутном,

подобном вечерним сумеркам.

Повседневный мир людей расписан до мелочей,

один лишь я живу в мире непонятном и загадочном.

Как озеро я спокоен и тих.

Неостановим, подобно дыханию ветра!

Людям всегда есть чем заняться,

один лишь я живу подобно невежественному дикарю.

Лишь я один отличаюсь от других тем,

что превыше всего ценю корень жизни, мать всего живого.

Філасофія

Цэнтральнай ідэяй філасофіі Лаа-цзы была ідэя двух пачаткаў — Даа і Дэ.

Асноўны артыкул: Даа Слова «Даа» на кітайскай мове даслоўна азначае «шлях»; адна з найважнейшых катэгорый кітайскай філасофіі. Аднак у даоскай філасофскай сістэме яно атрымала значна шырэйшае метафізічнае утрыманне. Лаа-цзы выкарыстоўвае слова «Даа» з асаблівай абачлівасцю, бо «Даа» бязмоўнае, безназоўнае, бясформавае і нерухомае. Ніхто, нават Лаа-цзы не можа даць вызначэнні «Даа». Ён не можа даць вызначэнне «Даа», бо ведаць, што ты не ведаеш (усяго), — ёсць веліч. Не ведаць, што ты не ведаеш (усяго), — ёсць хвароба. Слова «Даа» — гэта проста гук, што сарваўся з вуснаў Лаа-цзы. Ён не выдумаў яго — проста сказаў наўздагад. Але калі з’явіцца разуменне, словы знікнуць — у іх ужо не будзе патрэбы[9].

«Даа» азначае не толькі шлях, але і іста рэчаў і татальнага быцця сусвету. «Даа» — усеагульны Закон і Абсалют. Сам панятак «даа» можна тлумачыць і матэрыялістычна: «Даа» — гэта прырода, аб’ектыўны свет.

Асноўны артыкул: Дэ Адным з найскладанейшых у кітайскай традыцыі выступае панятак «Дэ». З аднаго боку, «Дэ» — ёсць тое, што сілкуе «Даа», робіць яго магчымым (варыянт з процілегласці: «Даа» сілкуе «Дэ», «Даа» — бязмежна, «Дэ» — вызначана). Гэта нейкая ўніверсальная сіла, прынцып, з дапамогай якога «Даа» — як шлях рэчаў, можа адбыцца. Гэта таксама метад, з дапамогай якога можна практыкаваць і адпавядаць «Дао». «Дэ» — прынцып, спосаб быцця. Гэта і магчымасць слушнага назапашання «жыццёвай энергіі» — Цы. «Дэ» — мастацтва слушна распарадзіцца «жыццёвай энергіяй», слушныя паводзіны. Але «Дэ»— не мараль у вузкім разуменні. «Дэ» выходзіць за рамкі цвярозага розуму, падахвочваючы чалавека вызваляць жыццёвую сілу з пут штодзённасці. Да панятку «Дэ» блізка даоская навука пра У-вэй, нядзеянні.

Непостижимое Дэ — это то, что наполняет форму вещей,

но происходит оно из Дао.

Дао — это то, что движет вещами,

путь его загадочен и непостижим.

…Тот, кто в делах следует Дао,

…очищающий свой дух,

вступает в союз с силой Дэ.

Галоўныя ідэі

Каменная скульптура Лаа-цзы, якая знаходзіцца на поўнач ад г. Цюаньчжоу, Кітай.

Развіццё Сусвету адбываецца ў адпаведнасці з вызначанымі ўзорамі і прынцыпамі, якія немагчыма вызначыць выразна. Можна аднак назваць іх — хоць гэта не зусім дакладнае — «Даа». Што да «Дэ», то да яе няможна імкнуцца, яна ўзнікае спантанна, натуральна. «Дэ» выяўляецца як усеагульная заканамернасць расчыненага, выяўленага свету, як закон Сусветнай Гармоніі.

Лепшым спосабам рэалізацыі «Даа» ў навакольным свеце з’яўляецца прынцып У-вэй — ненаўмыснай актыўнасці.

Інь і ян.

Не варта імкнуцца да празмернай адукаванасці, падвышэння эрудыцыі ці выдасканаленасці — наадварот, варта вярнуцца да стану «неапрацаванага дрэва», ці да стану «немаўляці». Усе процілегласці непадзельныя, камплементарныя, узаемадзейнічаюць адзін з адным. Гэта ставіцца і да такіх процілегласцяў, як жыццё і смерць. Смерць гэта завяршэнне жыцця, што з’яўляецца адначасна і пачаткам іншага жыцця. А канец «смерці», з’яўляецца пачаткам іншага «жыцця». Справа не ў словах, панятках, а ў тым якое ім кожны надае значэнне. Гэтак жа як уваход з аднаго боку гэта тое, што з’яўляецца выйсцем з процілеглай. У старажытнарымскай міфалогіі аналогіяй гэтага з’яўляецца Янус, — двухаблічны бог дзвярэй, уваходаў, выхадаў, розных праходаў, а таксама пачатку і канца.

Жыццё — гэта «мяккае» і «гнуткае». Смерць — гэта «жорсткае» і «цвёрдае». Лепшы прынцып вырашэнне праблем у адпаведнасці з «Даа» — гэта адмова ад агрэсіі, саступка. Гэта не вынікае разумець як заклік да здачы і падначалення — трэба імкнуцца авалодаць сітуацыяй, прыкладаючы як мага менш высілкаў.

Наяўнасць у грамадстве цвёрдых нарматыўных этычных сістэм — прыкладам, канфуцыянства — сведчыць пра тое, што ў ім есці праблемы, якія такая сістэма толькі ўзмацняе, быўшы не ў сілах іх дазволіць.

Галоўная ўчыннасцьустрыманне[10]

Ідэі блізкія навуцы Адвайты — недваістасці.

Лаа-цзы пра праўду

З наяўных пісьмовых крыніц ясна, што Лаа-цзы быў містыкам і квіетыстам у сучасным разуменні, якія выкладалі зусім неафіцыйную дактрыну, што належыла вылучна на ўнутранае сузіранне. Чалавек знаходзіць праўду шляхам вызвалення ад усяго лжывага ў самым сабе. Містычнае перажыванне завяршае пошукі рэальнасці. Лаа-цзы пісаў: «Ёсць Бясконцая Істота, якое было перш Неба і Землі. Як яно спакойнае, як спакойнае! Яно жыве ў адзіноце і не змяняецца. Яно рухае ўсім, але не хвалюецца. Мы можам лічыць яго сусветнай Маткай. Я не ведаю яго імя. Я заву яго Даа».

Дыялектыка

Лаа-цзы як бажаство ў кітайскім храме.

Філасофія Лаа-цзы працята і адмысловай дыялектыкай:

Статуя Лаа-цзы ў храмавым комплексе Наньюэ Дама у гары Хэнань, у храме, прысвечаным Лаа-цзы, выгравіраваны важ тэкст Дао Дэ Цзына

Аднак Лаа-цзы разумеў яе не як змаганне процілегласцяў, а як іх замірэнне. А адсюль рабіліся і практычныя высновы:

З гэтых думак бачна асноўная ідэя філасофіі, ці этыкі, Лаа-цзы: гэта прынцып не-рабення, нячыннасці. Кожнае гвалтоўнае імкненне што-небудзь зрабіць, што-небудзь змяніць у прыродзе ці ў жыцці людзей асуджаецца.

Уладу цара сярод народа Лаа-цзы ставіў вельмі высока, але разумеў яе як чыста патрыярхальную улада. У разуменні Лаа-цзы цар — гэта святы і бяздзейны правадыр. Да сучаснай жа яму дзяржаўнай улады Лаа-цзы ставіўся адмоўна.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France Record #11911025n // BnF catalogue généralParis: BnF. Праверана 15 верасня 2016.
  2. New Book of Tang / пад рэд. O. Xiu, S. Qi — 1060. — (Twenty-Four Histories)
  3. Laozi (нявызн.). Stanford Encyclopedia of Philosophy by Stanford University.
  4. Kohn, Livia (2000), Daoism Handbook (Handbook of Oriental Studies / Handbuch der Orientalisk — Part 4: China, 14), Boston: Brill Academic Publishers, p. 954, ISBN 90-04-11208-1
  5. Lao-tse (нявызн.). ztopics.com.
  6. BookReader - Секреты Даодэ-цзина. Живая мудрость древнего учения (M. Chia) (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 красавіка 2013.
  7. Торчинов Е. А. Лао-цзы // Китайская философия. Энциклопедический словарь, 2009
  8. BookReader - Секреты Даодэ-цзина. Живая мудрость древнего учения (M. Chia) (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 красавіка 2013.
  9. BookReader - Секреты Даодэ-цзина. Живая мудрость древнего учения (M. Chia) (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 17 красавіка 2013.
  10. http://philosophy.ru/library/asiatica/china/laotzy.html Учение Лао-цзы

Спіс твораў

Зноскі

  1. BookReader - Секреты Даодэ-цзина. Живая мудрость древнего учения (M. Chia) (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2013. Праверана 17 красавіка 2013.

Літаратура

«Дао дэ цзін»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Філосафы Кітая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мадраскім прэзідэнцтве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Істотныя артыкулы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў VI стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Постаці Кітая
Катэгорыя·Памерлі ў V стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай