wd wp Пошук:

Даа

Даа (кіт.: 道, літаральна — шлях) — адна з найважнейшых катэгорый кітайскай філасофіі. Канфуцый і раннія канфуцыянцы надалі яму этычнае значэнне, вытлумачыўшы як «шлях чалавека», гэта значыць маральныя паводзіны і заснаваны на маралі сацыяльны парадак. Даосы, запазычаўшы тэрмін, выбудавалі вакол яго ўласную філасофію; найбольш вядомая і значная даоская інтэрпрэтацыя Даа змяшчаецца ў трактаце Даа Дэ Цзін.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Паняцці даасізму
Катэгорыя·Філасофія Кітая
Катэгорыя·Філасофія даасізму