wd wp Пошук:

Кірыл Аляксандравіч Ермаковіч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Кірыл Ермаковіч (нар. 11 студзеня 1999, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Гомель». Сын беларускага футбаліста і трэнера Аляксандра Ермаковіча.

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам у школе клуба «Мінск», на юнацкім узроўні выступаў таксама за мінскае «Дынама» і барысаўскі БАТЭ. У 2015 года далучыўся да акадэміі расійскага «Краснадара», дзе выступаў на працягу 1,5 гадоў. У кастрычніку 2016 года вярнуўся ў Беларусь і быў заяўлены за дубліруючы склад БАТЭ[2]. У наступныя гады замацаваўся ў складзе дубля. 17 лістапада 2018 года дэбютаваў у асноўнай камандзе барысаўчан, калі выйшаў у стартавым складзе матча Кубка Беларусі супраць «Гарадзеі» (0:0, па пенальці 4:2) і быў заменены ў другім тайме.

Сезон 2019 пачынаў у дублі БАТЭ, аднак ужо ў красавіку быў аддадзены ў арэнду ў бабруйскую «Белшыну»[3]. У складзе бабруйскай каманды часцей выхадзіў на замену, па выніках сезона 2019 дапамог «Белшыне» выйсці ў Вышэйшую лігу. У лютым 2020 года падпісаў кантракт з «Гомелем»[4], аднак у ліпені пакінуў клуб[5] і ў жніўні папоўніў склад «Крумкачоў»[6], дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену.

У студзені 2021 года пачаў трэніравацца з «Віцебскам» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[7]. У сезоне 2021 рэгулярна з’яўляўся на полі, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне з віцебскім клубам[8], аднак ужо ў сакавіку пакінуў «Віцебск» і далучыўся да «Гомеля», падпісаўшы двухгадовы кантракт[9].

Міжнародная кар’ера

У кастрычніку 2017 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2016 (2)дубльБАТЭ30
2017дубльБАТЭ236
2018дубльБАТЭ246
2019 (пач.)дубльБАТЭ21
2019Д2Белшына151
2020 (1)Д2Гомель93
2020 (2)Д2Крумкачы112
2021Д1Віцебск230

Зноскі

  1. Kirill Yermakovich // https://www.transfermarkt.com/transfermarkt/profil/spieler/504081
  2. Футбол. За дубль БАТЭ заявлен сын Александра Ермаковича
  3. БАТЭ отдал Ермаковича в аренду
  4. Кирилл Ермакович подписал контракт с “Гомелем”
  5. Кирилл Ермакович покинул “Гомель”
  6. Кирилл Ермакович перешел в НФК “Крумкачы”
  7. “Витебск” объявил о подписании контракта с Кириллом Ермаковичем
  8. Кирилл Ермакович поставил подпись под новым контрактом с “Витебском”
  9. Кирилл Ермакович перешел в “Гомель”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1999 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 студзеня
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Крумкачы Мінск
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных