wd wp Пошук:

ФК Краснадар

«Краснада́р» (руск.: Краснодар) — расійскі футбольны клуб з горада Краснадара. Заснаваны ў 2008 годзе. Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі 2014/15, 2018/19, 2019/20.

Гісторыя

Першыя гады

Футбольны клуб «Краснадар» быў заснаваны ў 2008 годзе. Ініцыятарам стварэння і ўладальнікам клуба з’яўляецца бізнесмен Сяргей Галіцкі.

У лютым 2008 года «Краснадар» паспяхова прайшоў працэдуру ліцэнзавання ПФЛ, атрымаўшы прафесійны статус і права выступаць у другім дывізіёне. Першы афіцыйны матч каманда правяла 12 красавіка 2008 года ў Таганрогу на стадыёне «Тарпеда», згуляўшы ўнічыю 0:0 з клубам «Ніка» (Красны Сулін). Каманду складалі маладыя ігракі, якімі кіраваў Уладзімір Волчак — першы трэнер у гісторыі клуба. У ходзе сезона ў «Краснадары» з’явіліся некалькі новых футбалістаў і змяніўся трэнер. У выніку клуб заняў 3-е месца ў сваёй зоне — услед за «Валгаром» і «Батайскам-2007», адстаўшы ад лідара на 11 ачкоў.

15 студзеня 2009 года ў офіс клуба прыйшоў афіцыйны ліст з ПФЛ з просьбай паведаміць аб гатоўнасці прыняць удзел у першынстве Расіі па футболе ў першым дывізіёне ў сезоне 2009 года, у сувязі з адмовай некаторых клубаў ад удзелу ў першынстве Расіі.

Дэбютны сезон у першым дывізіёне «Краснадар» завяршыў на 10-м месцы. У наступным годзе камандай кіраваў новы трэнер — Сяргей Ташуеў, вядомы па працы з «Салют-Энергіяй». Пад яго кіраўніцтвам «Краснадар» ярка правёў першую палову першынства, але ў другім гуляў прыкметна горш. Вынікам стала 5-е месца. Ташуеў па ўзаемнай згодзе бакоў пакінуў клуб.

Выхад у Прэм’ер-лігу

У снежні 2010 года кіраўніцтва «Краснадара» абвясціла аб падпісанні кантракта з сербскім спецыялістам Славалюбам Мусліным, добра вядомым па працы з маскоўскім «Лакаматывам», падмаскоўнымі «Хімкамі» і мінскім «Дынама». Кантракт з клубам быў падпісаны па схеме «1,5+1». У другой палове студзеня 2011 года клуб таксама ўзмацніўся некаторымі ігракамі, якія мелі досвед выступу ў элітным дывізіёне.

Пасля таго, як «Сатурн» і «Амкар» падалі заяву аб добраахвотным выхадзе з расійскай футбольнай Прэм’ер-лігі ў найвышэйшых футбольных колах разгарнулася дыскусія аб патэнцыйных кандыдатах на замену гэтым клубам. Называліся наступныя каманды: «Ніжні Ноўгарад» і КАМАЗ, якія занялі 3 і 4 месца ў першым дывізіёне, а таксама «Аланія», якая выбыла з чэмпіянату. Аднак, у выпадку зняцця абедзвюх каманд прыярытэтным лічыўся варыянт правядзення чэмпіянату з 14-ю камандамі. У выніку бліжэй да 25 студзеня 2011 года ўсё больш пераважнымі станавіліся шанцы «Краснадара». «Амкар» адклікаў заяву на выхад з Прэм’ер-лігі, «Ніжні Ноўгарад» і КАМАЗ адмовіліся ад пераходу ў найвышэйшы дывізіён па фінансавых прычынах, а варыянт з «Аланіяй» РФПЛ палічыў парушэннем спартыўнага прынцыпу. 25 студзеня «Краснадар» афіцыйна заняў месца «Сатурна» ў Прэм’ер-лізе[1].

Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Расія Бр Станіслаў Агкацаў 2002
2 Расія Аб Ягор Сарокін 1995
6 Эквадор Аб Крысціян Рамірэс 1994
7 Расія ПА Ільзат Ахметаў 1997
8 Расія ПА Аляксандр Чэрнікаў 2000
9 Калумбія Нап Джон Кордаба 1993
10 Арменія ПА Эдуард Сперцян 2000
11 Расія ПА Аляксей Іонаў 1989
14 Сербія ПА Міхайла Баняц 1999
15 Расія ПА Алекс Мацукатаў 1999
16 Каба-Вердэ ПА Кевін Піна 1997
19 Ангола Нап Жуан Башы 1998
23 Расія ПА Вячаслаў Якімаў 1998
31 Бразілія ПА Каю Панталеан 1995
Пазіцыя Імя Год нараджэння
32 Расія Аб Дзмітрый Півавараў 2000
39 Расія Бр Мацвей Сафонаў 1999
40 Нігерыя Нап Алакунле Алусегун 2002
44 Расія Аб Сяргей Барадзін 1999
48 Расія Аб Алег Ісаенка 2000
69 Расія Нап Іраклій Манелаў 2002
70 Расія Нап Уладзіслаў Самко 2002
82 Расія Аб Сяргей Волкаў 2002
84 Расія Аб Вячаслаў Ліцвінаў 2001
85 Нігерыя Нап Джонатан Акаранкво 2003
88 Расія ПА Мікіта Крыўцоў 2002
92 Расія Нап Руслан Апекаў 2000
94 Расія ПА Дзмітрый Кучугура 2004
98 Расія Аб Сяргей Пятроў 1991

Галоўныя трэнеры

Зноскі

  1. «Краснодар» официально занял место «Сатурна» в Премьер-Лиге Архівавана 27 студзеня 2011.. championat.ru (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 2008 годзе
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·ФК Краснадар
Катэгорыя·2008 год у Расіі
Катэгорыя·Футбольныя клубы Расіі