wd wp Пошук:

Кірылаўскі раён

Кірылаўскі раён (руск.: Кирилловский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Валагодскай вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Кірылаў, які размешчаны за 129 км ад Волагды і за 100 км ад Чарапаўца.

Геаграфія

Кірылаўскі раён мяжуе з Важагодскім, Валагодскім, Белазерскім, Чарапавецкім, Шакснінскім, Усць-Кубінскім, Вашкінскім і Выцягорскім раёнамі, а таксама з Архангельскай вобласцю на поўначы. Плошча раёна складае 5394,19 км².

Гісторыя

Кірылаўскі раён быў утвораны 1 жніўня 1927 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 15 077 чалавек, з іх амаль палова пражывае ў адміністрацыйным цэнтры раёна.

Зноскі

  1. 1 2 АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 25 кастрычніка 2016.
  2. АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 24 кастрычніка 2016.
  3. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
  4. http://www.gks.ru/dbscripts/munst/munst19/DBInet.cgi?pl=8006001

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Раёны Валагодскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных