wd wp Пошук:

Усць-Кубінскі раён

Усць-Ку́бінскі раён (руск.: Усть-Кубинский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка цэнтральнай часткі Валагодскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Усцье.

Геаграфія

Усць-Кубінскі раён мяжуе з Хараўскім, Важагодскім, Валагодскім, Сокальскім і Кірылаўскім раёнамі. Плошча раёна — 2443,94 км². Праз раён працякае рака Кубена, яе імем і названы раён. На поўдні размешчана Кубенскае возера.

Гісторыя

У 1545 годзе Усцье-Кубінскае наведаў маскоўскі цар Іван IV, у памяць пра гэта на набярэжнай ракі Кубены ўсталяваны памятны знак. Усць-Кубінскі раён утвораны 14 студзеня 1929 года паводле пастановы УЦВК.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 7843 чалавек.

Зноскі

  1. 1 2 АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 26 кастрычніка 2016.
  2. АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 24 кастрычніка 2016.
  3. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Раёны Валагодскай вобласці