wd wp Пошук:

Вашкінскі раён

Ва́шкінскі раён (руск.: Вашкинский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Валагодскай вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Ліпін Бор, якое размешчана за 172 км ад Волагды.

Геаграфія

Вашкінскі раён мяжуе з Кірылаўскім, Белазерскім і Выцягорскім раёнамі. Плошча раёна складае 2883,92 км², што робіць раён адным з самых маленькіх у вобласці.

Гісторыя

У XIII стагоддзі, за часам стварэння Белазёрскага княства, землі, на якіх размешчаны цяперашні Вашкінскі раён, увайшлі ў яго склад. З XIV стагоддзя тэрыторыя вакол Белага возера трапляе ў сферу інтарэсаў Маскоўскага княства. Іван Каліта змагаўся за пашырэнне Маскоўскай дзяржавы да Белага возера. Вашкінскі раён быў утвораны 1 жніўня 1927 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 6927 чалавек. Колькасць насельніцтва стала зніжацца, паменшыўшыся з пачатку XXI стагоддзя ў два разы.

Зноскі

  1. 1 2 АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 25 кастрычніка 2016.
  2. АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 24 кастрычніка 2016.
  3. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Раёны Валагодскай вобласці