wd wp Пошук:

Валагодскі раён

Валагодскі раён (руск.: Вологодский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Валагодскай вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Волагда, які не ўваходзіць у склад раёна.

Геаграфія

Валагодскі раён мяжуе з Усць-Кубінскім, Сокальскім, Междурэчанскім, Гразавецкім, Шакснінскім і Кірылаўскім раёнамі, а таксама з Яраслаўскай вобласцю на поўдні. Плошча раёна складае 4540,0 км².

Гісторыя

Валагодскі раён быў утвораны 15 ліпеня 1929 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК. У 2016 годзе Валагодскі раён перайшоў на новую сістэму органаў мясцовага самакіравання, гэта значыць кіраўніком стаў старшыня прадстаўнічага сходу, а кіраўнік адміністрацыі быў наняты па кантракце.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 52 539 чалавек. Да 2010 года раён быў самым населеным у вобласці, аднак, у апошні час гэту пазіцыю страціў.

Зноскі

  1. 1 2 АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 25 кастрычніка 2016.
  2. АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 24 кастрычніка 2016.
  3. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
  4. http://www.gks.ru/dbscripts/munst/munst19/DBInet.cgi?pl=8006001

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Раёны Валагодскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных