Чарапаве́цкі раён (руск.: Череповецкий район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Валагодскай вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Чарапавец, які не ўваходзіць у склад раёна, бо ўтварае ўласную гарадскую акругу.
Чарапавецкі раён мяжуе з Кадуйскім, Усцюжэнскім, Белазерскім, Кірылаўскім і Шакснінскім раёнамі. Плошча раёна складае 7640 км².
Чарапавецкі раён быў утвораны ў 1927 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 39 205 чалавек.