Выцягорскі раён (руск.: Вытегорский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Валагодскай вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Выцегра, які размяшчаецца за 360 км ад Волагды.
Выцягорскі раён мяжуе з Кірылаўскім, Вашкінскім, Белазерскім і Бабаеўскім раёнамі, а таксама з Архангельскай і Ленінградскай абласці і Карэліяй. Плошча раёна складае 13 100 км², што робіць раён найвялікшым у вобласці.
Выцягорскі раён быў утвораны 1 жніўня 1927 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 24 581 чалавек.