У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Галіцкі.
Кузьма Мікітавіч Га́ліцкі (12 (24) кастрычніка 1897, Таганрог — 14 сакавіка 1973, Масква) — савецкі военачальнік, Герой Савецкага Саюза, генерал арміі[1].
Нарадзіўся ў працоўнай сям’і, рускі. Скончыў пачатковую школу і з 1912 года працаваў у чыгуначным дэпо станцыі «Таганрог».
Член ВКП (б) з кастрычніка 1918 года. У 1917 годзе прызваны ў рускую армію, унтэр-афіцэр. Удзельнічаючы ў Грамадзянскай вайне на баку Чырвонай Арміі, ён па чарзе камандаваў узводам, ротай, батальёнам. Быў памочнікам начальніка штаба брыгады, удзельнічаў у баях на Паўднёвым і Паўднёва-Заходнім франтах.
У 1922 годзе скончыў Вышэйшую тактычную стралковую школу імя Камінтэрну(руск.) бел., у 1927 годзе — Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе[1].
У 1922—1924 гадах — камандзір батальёна і памочнік камандзіра стралковага палка ў Харкаўскай ваеннай акрузе. Па заканчэнні акадэміі, з 1927 года — К. М. Галіцкі — начальнік штаба стралковага палка, з 1928 года — начальнік навукова-рэдакцыйнай часткі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе, з 1930 года — ад’юнкт гэтай акадэміі. З 1931 года — камандзір стралковага палка, у студзені — маі 1934 года — намеснік начальніка аддзела баявой падрыхтоўкі ў Маскоўскай ваеннай акрузе, затым памочнік камандзіра 3-й Крымскай стралковай дывізіі(руск.) бел. ў Харкаўскай ваеннай акрузе, а ў верасні-лістападзе 1937 года — начальнік штаба гэтай акругі. З лістапада 1937 — камандзір 90-й стралковай дывізіі(руск.) бел. ў Ленінградскай ваеннай акрузе. Камбрыг (20.02.1938).
У ліпені 1938 года быў арыштаваны і знаходзіўся ў турме пад следствам да мая 1939 года. Вінаватым сябе не прызнаў і быў вызвалены за недаказанасцю віны пры частковым пераглядзе спраў арыштаваных пасля прызначэння Л. П. Берыя Народным камісарам унутраных спраў СССР. Да снежня 1939 года новага прызначэння не атрымаў, застаючыся ў рэзерве кадраў.
У снежні 1939 года прызначаны камандзірам 24-й Самара-Ульянаўскай Жалезнай двойчы Чырванасцяжнай стралковай дывізіі(руск.) бел., удзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне 1939—1940 гадоў[1]. Генерал-маёр з 4 чэрвеня 1940 года.
У ходзе Вялікай Айчыннай вайны камандзір 24-й Самара-Ульянаўскай Жалезнай двойчы Чырванасцяжнай стралковай дывізіі(руск.) бел.. Перад пачаткам вайны гэтая дывізія была з Ленінградскай ваеннай акругі перакінутая ў Беларускую Асобую ваенную акругу і дыслакавалася ў Мінскім умацаваным раёне ў горадзе Маладзечне. З 25 чэрвеня па 29 чэрвеня 1941 года часткі дывізіі трымалі ўпартую абарону ў займаных умацаваннях, але з прычыны катастрафічнага для РСЧА развіцця ў Беластоцка-Мінскай бітве часткі дывізіі апынуліся глыбока абыдзены. У ліпені 1941 генерал-маёр Галіцкі вывеў рэшткі дывізіі з акружэння, але апынуўся згубленым Баявы Сцяг дывізіі (у 1944 Знамя было вернута мясцовымі жыхарамі, якія знайшлі яго пры пахаванні забітых байцоў на целе палітпрацаўніка, які выносіў яго). Сам Галіцкі адразу пасля выхаду з акружэння стаў камандзірам 67-га стралковага корпуса(руск.) бел. у складзе 21-й арміі(руск.) бел. Цэнтральнага фронту і ўдзельнічаў у Смаленскай бітве. Неўзабаве быў цяжка паранены і год знаходзіўся ў шпіталях.
З 1942 года — намеснік камандуючага 1-й ударнай арміі(руск.) бел. на Паўночна-Заходнім фронце. З верасня 1942 года — камандуючы 3-й ударнай арміі(руск.) бел. Калінінскага фронту[1]. Генерал-лейтэнант (30.1.1943). Пад яго камандаваннем армія ўдзельнічала ў Вялікалуцкай аперацыі(руск.) бел. і ў Невельскай аперацыі(руск.) бел.[1].
У лістападзе 1943 — маі 1945 года — камандуючы 11-й гвардзейскай арміяй(руск.) бел. на 2-м Прыбалтыйскім фронце[1] і 3-м Беларускім фронце. Удзельнічаў у Гарадоцкай аперацыі, Віцебскай аперацыі(руск.) бел., Беларускай стратэгічнай наступальнай аперацыі, Гумбінен-Гольдапскай аперацыі(руск.) бел.[1]. Генерал-палкоўнік (28.6.1944).
Армія пад камандаваннем К. М. Галіцкага прымала актыўны ўдзел у баях ва Усходняй Прусіі ў ходзе Усходне-Прускай стратэгічнай наступальнай аперацыі. Падчас штурму Кёнігсберга (6-9 красавіка 1945 года) перад арміяй стаяла задача раздзяліць групоўку немцаў і авалодаць паўднёвай часткай горада. У першы дзень баёў армія прасунулася на тры кіламетры, разбурыўшы больш за 20 нямецкіх апорных пунктаў і захапіўшы раёны Панарт(руск.) бел., Разенау(руск.) бел., Насер Гартэн(ням.) бел.. 8 красавіка была фарсіравана рака Праголя(руск.) бел. ў раёне марскога порта(руск.) бел.. 41 воін арміі за гэтыя баі атрымаў званне Героя Савецкага Саюза. Сам генерал Галіцкі стаў Героем Савецкага Саюза 19 красавіка 1945 года[2].
Вайну генерал Галіцкі скончыў узяццем буйной ваенна-марской базы Пілау[1] і паланеннем буйной групоўкі праціўніка на касе Фрышэ-Нерунг. У Кёнігсбергу ён арганізаваў збудаванне першага ў краіне мемарыяла загінулым воінам(руск.) бел.. За час вайны быў тройчы паранены.
Пасля вайны камандаваў войскамі Асобай (1945—1946), Прыкарпацкай (1946—1951), Адэскай ваеннай акругаў (1951—1954), Маскоўскага раёна СПА (1954—1955), Паўночнай групы войскаў (1955—1958), Закаўказскай ваеннай акругі (1958—1961). Генерал арміі (11.3.1955).
Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 2—5 скліканняў ў 1946—1962 гадах[1].
У 1962 годзе сышоў у адстаўку[1]. Жыў у Маскве, у Доме на набярэжнай(руск.) бел..
З 1964 года старшыня Ваенна-навуковага таварыства пры ЦДСА[1].
Памёр 14 сакавіка 1973 года. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.
Кузьма Мікітавіч Галіцкі на сайце «Героі краіны»