wd wp Пошук:

Камбрыг

Камбрыг — скарачэнне наймення пасады камандзіра брыгады, прынятае пасле 1917 года, а таксама персанальнае воінскае званне асоб вышэйшага каманднага складу РСЧА у перыяд з 22 верасня 1935 па 7 мая 1940 года, адпаведнае званню брыгадзіра або брыгаднага генерала ў узброеных сілах іншых краін. Наступнае воінскае званне — камдзіў.

У сучасных узброеных сілах Беларусі камандзір брыгады звычайна мае званне палкоўнік.

Гісторыя

Перадумовай да стварэння персанальнага воінскага звання «камбрыг» з’яўляецца правядзенне ваеннай рэформы 1924 года, у выніку якой паводле загаду РВС № 807 ад 20.06.1924 года ўвесь камандзірскі склад быў падзелены на 14 службовых катэгорый і 10-й катэгорыі (К-10) з групы вышэйшага каманднага складу адпавядала тыповая камандна-страявая пасада «памочнік камандзіра дывізіі або камандзір асобнай брыгады», які ў якасці знака службовага становішча меў у пятліцы адзін ромб. Камандзір брыгады ў РСЧА з’яўляўся прамежкавай прыступкай паміж палкоўнікам і генерал-маёрам. Звязана гэта было з тым, што ў дзеючай арміі стала досыць распаўсюджана тактычнае злучэнне больш палка і менш дывізіі — брыгада. Такім чынам, званне «камбрыг» (роўна як і «камдзіў», «камкор», і «камандарм») існавала, але ўжывалася чыста ў службовым аспекце.

22.09.1935 года пастановай ЦВК і СНК СССР «АБ увядзенні персанальных воінскіх званняў начальніцкага саставу Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі і аб заснаванні палажэння аб праходжанні службы камандным і начальніцкім складам РСЧА», уведзена персанальнае званне «камбрыг».

Род войскаўАдпаведнае званне/пасада
У камандным складзе
Народны камісарыят унутраных спраў СССРМаёр дзяржаўнай бяспекі
Маёр міліцыі
Ваенна-марскі флот СССРКапітан 1-га рангу
У начальніцкім складзе
у сухапутных і ваенна-паветраных сілахБрыгінжынер
у ваенна-марскіх сілахінжынер-флагман 3 рангу
у ваенна-палітычным складзе ўсіх родаў войскаўБрыгадны камісар
у ваенна-гаспадарчым складзе ўсіх родаў войскаўБрыгінтэндант
у ваенна-юрыдычным складзе ўсіх родаў войскаўБрыгваенюрыст
у ваенна-медыцынскім складзе ўсіх родаў войскаўБрыгурач
у ваенна-ветэрынарным складзе ўсіх родаў войскаўБрыгветурач

Канчатковае замацаванне адбылося з прыняццем у 1937 годзе новага Статута ўнутранай службы РСЧА, у якім выразна адлюстравалася новае дзяленне ваеннаслужачых на групы ў адпаведнасці з іх службовым палажэннем. У прыватнасці, чатырнаццаты пункт Статута пералічваў персанальныя ваенныя званні, зацверджаныя пастановамі ад 22.09.1935 з дапаўненнямі ад 5.08.1937 (якое ўводзіла персанальныя званні малодшы лейтэнант і малодшы ваентэхнік — «для асобаў малодшага каманднага і начальніцкага складу, скончыўшых спецыяльныя кароткатэрміновыя курсы, а таксама для асобаў, якія прайшлі ваенную службу ў парадку раздзела X закону аб абавязковай ваеннай службе» а таксама малодшы палітрук — «для палітработнікаў з асоб малодшага каманднага складу і чырвонаармейцаў, не маючых адукацыі ў аб’ёме ваенна-палітычнага вучылішча».)[1]

Знакі адрознення

З студзеня 1922 года ў РСЧА была ўведзена адзіная строга рэгламентаваная форма адзення. Знакі адрознення ваеннаслужачых сталі размяшчаць на спецыяльных клапанах з сукна, абрамленых пунсовым кантам, які нашываўся на сярэдзіне рукава шыняля і гімнасцёркі; колер поля клапана адпавядаў роду войскаў. У верхняй частцы клапана размяшчалася пяціканцовая зорка з сукна пунсовага колеру, ніжэй якой вертыкальна нашываўся знак службовага становішча — адзін ромб вышынёй 1,7 і шырынёй 0,8 сантыметры (см) (малая дыяганаль — два см, вялікая — тры) з медзі, пакрытай цёмна-чырвонай эмаллю ў каманднага складу.

Акрамя таго, на пятліцах шынялёў і гімнасцёрак, абабітых залацістым галуном і маючых колер, адпаведны роду войскаў, упраўленняў і ўстаноў ваеннага ведамства, уводзілася эмблема. На абодва рукавы вышэй абшлагу нашываўся адзін шырокі залацісты шаўрон.

У 1940 годзе ў сувязі з увядзеннем генеральскіх званняў прадстаўнікі вышэйшага камсаставу, у тым ліку камбрыгі, былі пераатэставаныя.

Тым не менш, нават з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны, сустракаліся камандзіры, якія мелі пятліцы камбрыга і якія выкарыстоўвалі гэта званне. Гэта было звязана з двума момантамі. Па-першае, шэраг камбрыгаў не быў пераатэставаныя ў сувязі з недастаткова здавальняючым выкананнем службовых абавязкаў. Па-другое, на момант масавага прысваення новых званняў некаторыя камбрыгі знаходзіліся ў зняволенні, і да пачатку Вялікай Айчыннай вайны іх не паспелі пераатэставаць (напрыклад, будучы генерал арміі Аляксандр Гарбатаў).

Роўныя камандзіру брыгады званні начальніцкага складу былі захаваныя. Іх працягвалі прысвойваць аж да 1942 года. Апошнім 8.2.1943 года было перакласіфіцыравана званне брыгваенюрыст. Як правіла, былыя носьбіты такіх званняў атрымлівалі званні палкоўніка адпаведнай службы, нешматлікія — генерал-маёра.

У мастацтве

Гл. таксама

Зноскі

  1. «Красная звезда», 6.8.1937

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Камбрыгі
Катэгорыя·Воінскія званні Узброеных сіл СССР