wd wp Пошук:

2-гі Прыбалтыйскі фронт

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Прыбалтыйскі фронт.

2-гі Прыбалтыйскі фронт — адзін з франтоў РСЧА падчас Вялікай Айчыннай вайны.[1][2]

Гісторыя

Утвораны 20 кастрычніка 1943 года ў выніку пераназвання Прыбалтыйскага фронту.

З 1 па 21 лістапада 1943 года войскі левага крыла фронту вялі наступ ў віцебска-полацкім кірунку.

У студзені — лютым фронт удзельнічаў у Ленінградска-Наўгародскай аперацыі 1944 г. Падчас Стараруска-Наваржэўскай аперацыі войскі фронту выйшлі на подступы да Острава, Пушкінскіх Гор, Ідрыцы; у ліпені 1944 года правялі Рэжыцка-Двінскую аперацыю і прасунуліся на захад да 200 км, а ў жніўні — правялі Маданскую аперацыю, падчас якой прасунуліся яшчэ на 60-70 км уздоўж паўночнага берага Заходняй Дзвіны і вызвалілі буйны вузел чыгуначных і шашэйных дарог — горад Мадана.

У верасні — кастрычніку 1944 года, падчас Прыбалтыйскай аперацыі 1944 г., войскі фронту прынялі ўдзел у Рыжскай аперацыі і да 22 кастрычніка выйшлі да тукумскай мяжы абароны праціўніка, блакіраваўшы сумесна з войскамі 1-га Прыбалтыйскага фронту ў Курляндыі групу армій «Поўнач». У наступным, да красавіка 1945 года, яны працягвалі блакаду і вялі баі па знішчэнні курляндскай групоўкі праціўніка. З лютага ў склад фронту ўвайшлі войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту, якія дзейнічалі супраць гэтай групоўкі. 1 красавіка 1945 года фронт быў скасаваны, а яго войскі пераведзены ў склад Ленінградскага фронту.[1]

Склад

Першапачаткова ў склад фронту ўваходзілі:

У далейшым:

Камандуючыя

Члены Ваеннага Савета

Героі Савецкага Саюза

Зноскі

  1. 1 2 2-гі Прыбалтыйскі фронт
  2. Франты Савецкіх Узброеных Сіл падчас Вялікай Айчыннай вайны Архівавана 14 студзеня 2010.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Савецкія франты ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·2-гі Прыбалтыйскі фронт