wd wp Пошук:

Кузня з Клочкава

Кузня пачатку XX стагоддзя з в. Клочкава Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Перанесена ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў в. Азярцо[1], дзе прадстаўлена ў экспазіцыі «Цэнтральная Беларусь».

Гісторыя

План кузні

Пабудавана ў 1919 годзе Вялем Уладзімірам Антонавічам. Уладзімір Вяль нарадзіўся ў сям’і, дзе было шасцёра дзяцей. Зямлі на ўсіх не хапала, і бацька вырашыў навучаць сваіх малодшых сыноў рамяству. З 14 год Уладзімір Вяль вучыўся кавальству ў г. Смаргоні. У 1919 годзе на сямейнай радзе было вырашана пабудаваць сваю кузню. Яе паставілі каля дарогі на ўскрайку вёскі на спецыяльна выкупленым невялікім зямельным участку. Абсталяванне і інструменты набылі ў знаёмага каваля, мех і горан каваль зрабіў сам. Уладзімір Вяль працаваў на заказ, абслугоўваў вырабамі сваю і суседнія вёскі[2].

Архітэктура

Кузня ззаду
На заднім плане мех і горан, на пярэднім - дубовая калода з кавадлам

Кузня ўяўляе сабой невялікую зрубную пабудову, накрытую двухсхільнай цёсавай страхой з вільчыкавым бервяном. Франтон з дыляў, падлога земляная[1].

Абцугі і варштат з інструментамі

Унутранае абсталяванне кузні: злева размешчаны мех, па цэнтры — горан, справа пляцоўка для захоўвання драўніннага вуголля. Перад горанам стаіць дубовая калода з кавадлам. Для гартавання вырабаў выкарыстоўваюцца ночвы. Справа каля вакенца размешчаны слясарны варштат, на якім ляжаць інструменты і кавальскія вырабы. Побач з варштатам пастаўлена калода з вінтавымі абцугамі. Злева ад дзвярэй на сцяну прымацаваны свідравальны станок[2].

Зноскі

  1. 1 2 Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
  2. 1 2 КУЗНЯ З ВЁСКІ КЛАЧКОВА МАЛАДЗЕЧАНСКАГА РАЁНА МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Помнікі беларускага народнага дойлідства
Катэгорыя·Перамешчаныя будынкі і збудаванні Беларусі
Катэгорыя·Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Музеі Маладзечанскага раёна
Катэгорыя·З’явіліся ў XX стагоддзі
Катэгорыя·Гаспадарчыя пабудовы Беларусі
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Клочкава