Вільчык ці вільчак[1] — месца злучэння плашчыняў двухсхільнага даху ўверсе. У традыцыйнай архітэктуры беларусаў вільчык быў месцам упрыгожвання сялянскіх хат. На Беларусі сустракаюцца падвойныя і адзінарныя вільчыкі ў матыве рагоў ці конскіх галоваў, фігурак птушак і змей, павернутых у розныя бакі[1].