wd wp Пошук:

Крыштаф Радзівіл Пярун

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Крыштаф Радзівіл «Пярун» (9 лютага 1547, Вільня — 20 лістапада 1603) — сын Мікалая Радзівіла Рудога, вялікі гетман літоўскі, ваявода віленскі, кашталян троцкі, гетман польны літоўскі, вялікі падчашы літоўскі, староста кокенгаўзенскі, салецкі, жыжморскі, барысаўскі.

Жыццяпіс

Атрымаў дамашнюю адукацыю. Удзельнік Інфлянцкай вайны 15581582, пачынаючы з бітвы на Уле (1564). З 1567 ротмістр коннай роты, крайчы ВКЛ у 15671569, падчашы ВКЛ у 15691579, гетман польны літоўскі ў 15721589, ахоўваў поўночна-ўсходнюю мяжу дзяржавы. У кампаніі 1580 узяў замак Усвяты i нанёс паражэнне расійскаму войску каля Вялікіх Лук. У жніўні-кастрычніку 1581 атрад Радзівіла (4 тыс. чалавек) разам з атрадам Ф. Кміты-Чарнабыльскага (2 тыс. чалавек) зрабілі рэйд да вярхоўяў Волгі занялі Старыцу і Ржэў. Гэты рэйд і аблога Пскова прымусілі Івана Грознага падпісаць перамір’е.

У 15791584 Крыштоф займаў пасаду кашталяна троцкага, адначасова ў 15791585 падканцлер ВКЛ. Пасля смерці бацькі з 1584 ваявода віленскі.

Быў прыхільнікам самастойнасці ВКЛ. Пасля смерці Стафана Баторыя падтрымліваў план часткі магнатаў і шляхты ВКЛ стварыць дзяржаўную унію ВКЛ, Польшчы і Расіі на чале з вялікім князем. У 1589 атрымаў пасаду вялікага гетмана літоўскага. На чале атрадаў войска ВКЛ змагаўся з паўстаннем Налівайкі 15941596. Дамогся шлюбу ў 1600 Соф’і Алелькаўны са сваім сынам Янушам. Пасля смерці Соф’і 1612 Слуцкае княства і інш. ўладанні Алелькавічаў перайшлі да роду Радзівілаў. У час вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 16001629 з 1600 Крыштоф камандаваў войскамі ў Інфлянтах. 23 чэрвеня 1601 нанёс паражэнне шведскаму войску ў бітве пад Кокенгаўзэнам, у ліпені 1601 года ўзяў Вендэн.

Замак у Біржах

Як і бацька Крыштоф вызнаваў кальвінізм, будаваў кальвінісцкія саборы. Пры яго двары было шмат вучоных, з ім былі звязаны дзеячы беларускай культуры: Андрэй Рымша, Гальяш Пельгрымоўскі, Саламон Рысінскі, Андрэй Волан. Меў адну з найбольшых латыфундый у ВКЛ. Асноўныя маёнткі — Валожын, Койданава, Смалявічы, Станькава, Уселюб і інш. (сучасная Беларусь); Біржы, Віжуны (сучасная Літва). Трымаў Барысаўскае, Кокенгаўзенскае і інш. староствы.

Сям’я

Быў у шлюбах з Кацярынай Астрожскай, Кацярынай Тэнчынскай, Альжбетай Астрожскай, Ганнай Собек. У шлюбе з Ганнай Собек меў дачку і сына Мікалая, у шлюбе з Кацярынай Астрожскай — сына Януша, у шлюбе з Кацярынай Тэнчынскай — дачку і сына Крыштафа.

У літаратуры

Паход Крыштафа Радзівіла ў тылы маскоўскіх войскаў увосень 1581 паслужыў нагодай для стварэння шэрагу паэтычных твораў: лацінамоўныя паэмы «Апісанне маскоўскага паходу князя Крыштафа Радзівіла» Ф. Градоўскага (Кракаў, 1582), «Панегірык… у гонар князя Крыштафа Радзівіла» Г. Пельгрымоўскага (Кракаў, 1583) і польскамоўная «Паход на Маскву» Я. Каханоўскага (Кракаў, 1583). Найбольш падрабязнае паэтычнае апісанне паходу К. Радзівіла стварыў А. Рымша ў паэме «Дзесяцігадовая аповесць ваенных спраў князя Крыштафа Радзівіла»[1].

Галерэя

Зноскі

  1. Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў у двух тамах. Том 1. Даўняя літаратура XI — першай паловы XVIII стагоддзя. — Мінск. Беларуская навука. 2006. С. 472.

Літаратура

Спасылкі

Папярэднік:
Мікалай Радзівіл «Руды»
Гетман вялікі літоўскі
15891603
Пераемнік:
Ян Караль Хадкевіч
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Падканцлеры літоўскія
Катэгорыя·Кашталяны троцкія
Катэгорыя·Старосты барысаўскія
Катэгорыя·Падчашыі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Катэгорыя·Радзівілы
Катэгорыя·Памерлі 20 лістапада
Катэгорыя·Старосты быстрыцкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1547 годзе
Катэгорыя·Крайчыя вялікія літоўскія
Катэгорыя·Гетманы польныя літоўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў 1603 годзе
Катэгорыя·Ваяводы віленскія
Катэгорыя·Гетманы вялікія літоўскія
Катэгорыя·Асобы