wd wp Пошук:

Крапінец чубаты

Крапінец чубаты[3][4] (Polygala comosa) — від кветкавых раслін роду Крапінец (Polygala) сямейства Крапінцовыя (Polygalaceae).

Назва

Крапінец чубаты, вераднік[5][6], малыя козлікі, шчэпа[7].

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна, 10—20 см даўжынёй. Прыкветкі лінейныя, завострана-плёнкавыя. Кветкі 5—7 мм даўжынёй ў шматкветкавых гронках. Вяночкі сіне-фіялетавыя, ружовыя, вельмі рэдка белыя; крылы па даўжыні роўныя завязі, эліптычныя, да аснавання адразу звужаныя. Каробачкі месцамі зваротнаяйкападобныя, з невялікім выманнем і вузкім крылом[4].

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Еўропе і ўмераных абласцях Азіі[8][9]. Святлолюбівая расліна[10]. Ксерафіт, мезафіт і мезатроф[10].

Ва Украіне расце на лясных палянах, узлесках, рачных лугах і стэпавых западніках — на Палессі і ў лесастэпе, звычайны; у перадгор’і Карпат, Закарпацці і стэпавай зоне, радзей на поўдні, рэдка (толькі ў далінах рэк); у Крыме, у гарах[4].

Рэдкі від[10]. Ахоўваецца на тэрыторыі Фінляндыі, Украіны і шэрагу рэгіёнаў Расіі[10].

Выкарыстанне

Дэкаратыўная расліна.

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 100. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 3 Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 224. (руск.) (укр.)
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
  6. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  7. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878.
  8. bgbm.org(нявызн.). (англ.)
  9. plantsoftheworldonline.org(нявызн.). (англ.)
  10. 1 2 3 4 Истод хохлатый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1796 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Крапінец
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны